ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб прававых гарантыях інвалідам і льготах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
ДЭКАРТ-22
Аматарам прыгодніцкай літаратуры

Размова з адвакатам аб прававых гарантыях інвалідам і льготах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

Размова з адвакатам аб прававых гарантыях інвалідам і льготах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
Іншыя мерапрыемствы
23 лістапада
Дата правядзення
18.00–19.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Прававыя гарантыі інвалідам і льготы сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Пенсійнае забеспячэнне
  • Ільготы ЖКГ
  • Падатковыя льготы
  • Дзяржаўная дапамога сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў
  • Гарантыі пры заключэнні і спыненні працоўнага дагавора
  • Парадак і ўмовы прадстаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб прававых і сацыяльных гарантыях, прадугледжаных для інвалідаў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў, член Асацыяцыі сертыфікаваных спецыялістаў па выяўленні ашуканства Таццяна Анатольеўна Тараховіч.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Таццянай Тараховіч, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам