ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе
Майстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”
Творчая арбіта драматурга

Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе

Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе
Іншыя Мерапрыемствы
17 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

17 лістапада запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Падзел маёмасці пры разводзе: адказвае адвакат”.

Падзел сумесна нажытай маёмасці мужа і жонкі ў судовым парадку мае свае асаблівасці і складанасці.

  • Якая маёмасць з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі?
  • На якія долі ў агульнай сумеснай уласнасці мае права прэтэндаваць муж і жонка пры падзеле маёмасці?
  • Якая маёмасць не з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі і не падлягае падзелу?
  • Ці мае права муж ці жонка, якія не мелі самастойнага даходу ў перыяд шлюбу, прэтэндаваць на долю ў маёмасці?
  • Які тэрмін іскавай даўнасці па патрабаванні аб падзеле сумесна нажытай маёмасці?

На гэтыя і іншыя пытанні, якія тычацца падзелу сумесна нажытай маёмасці мужа і жонкі ў судовым парадку, адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, Князь Юлія Юр’еўна.

Па дадзенай тэме для вас падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет  ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Князь Юліяй.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам