ГалоўнаяМерапрыемствыБарадулін у нашых сэрцах
Запрашаем у Дзень маці на аглядную пляцоўку
Гарады свету: мінулае, сучаснае, будучае

Барадулін у нашых сэрцах

Барадулін у нашых сэрцах
Іншыя Мерапрыемствы
10 кастрычніка
Дата правядзення
12.00–14.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

10 кастрычніка ў бібліятэцы адбудзецца творчае мерапрыемства “Барадулін у нашых сэрцах”, прымеркаванае да 85-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Запрашаем дзетак, іх бацькоў і ўсіх аматараў паэзіі!

Асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы стануць юныя чытачы, якія бралі ўдзел у конкурсе, прысвечаным паэту. Дзеці чыталі вершы і выбіралі цытаты з творчай спадчыны Рыгора Барадуліна, стваралі плакаты з улюбёнымі ўрыўкамі і пісалі эсэ. Вынікі конкурсу паказалі, што сучасным дзецям цікавая нацыянальная паэзія, яны адчуваюць глыбіню мастацкага вобразу, створанага на роднай мове, імкнуцца выказаць сябе, свае пачуцці ва ўласных тэкстах па-беларуску.

Сустрэча ў бібліятэцы дасць магчымасць яшчэ раз далучыцца да багатай творчай спадчыны Рыгора Барадуліна – глыбока нацыянальнай, пранікнёнай і вельмі шчырай.

Юныя аўтары пачытаюць уласныя эсэ, у якіх раскрылі разуменне слова паэта, свае асэнсаванні і перажыванні.

На сустрэчы плануюць прысутнічаць удава паэта – Валянціна Міхайлаўна Барадуліна, яго сябры і паплечнікі, а таксама іншыя знакамітыя госці, якія зробяць мерапрыемства ўнікальным і незабыўным!


Дата: 10 кастрычніка (субота).
Час: 12.00.
Месца: галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для кантактаў: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Лаўрэаты конкурсу да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам