ГалоўнаяМерапрыемствы“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка
“Сакрэты” кніжных старонак
З глыбінь перажытага

“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка

“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка
Іншыя Мерапрыемствы
8 красавіка – 12 мая
Дата правядзення
10.00 – 21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 8 красавіка па 12 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Спыніцца, азірнуцца…”, прымеркаваная да 80-годдзя музыкі, кампазітара Эдуарда Сямёнавіча Ханка.

Талент Эдуарда Ханка, заслужанага дзеяча культуры БССР (1982) і народнага артыста Беларусі (1996), ярчэй за ўсё выявіўся ў стварэнні эстраднай музыкі. Яго кампазіцыі знаёмыя некалькім пакаленням, іх дагэтуль выконваюць вакальна-інструментальныя ансамблі розных краін.

Песні кампазітара, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў М. Пракаповіча, У. Карызны, Г. Бураўкіна, былі заслужана ацэнены публікай і сталі візітнаю карткай многіх артыстаў. Іх уключалі ў свой рэпертуар В. Варанец, Э. Хіль, В. Талкунова, Я. Паплаўская, А. Ціхановіч, А. Пугачова.

Жанравыя вытокі твораў Э. Ханка вельмі разнастайныя. У іх можна прасачыць сувязь і з савецкай масавай песняй, і лірычным рамансам, і сучаснай рок-музыкай. Яго творчасці ўласцівы вобразнасць, меладычнасць, маляўнічасць гарманічнага каларыту.

Выстава знаёміць чытачоў з вынікамі шматгадовай працы кампазітара. На ёй будуць прадстаўлены аўдыядакументы і нотныя выданні такіх твораў, як “То ли еще будет”, “Я у бабушки живу”, “Малиновка”, “Вы шуміце, бярозы”, “Давай поговорим” і іншыя, якія сталі хітамі сваёй эпохі. Дапаўняюць эспазіцыю кнігі самога музыкі з аўтографамі, а таксама публікацыі пра яго творчасць з перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам