ГалоўнаяМерапрыемствы“Сакрэты” кніжных старонак
Вялікай Перамозе прысвячаецца!
“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка

“Сакрэты” кніжных старонак

“Сакрэты” кніжных старонак
Іншыя Мерапрыемствы
10 красавіка – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам.

“Сакрэты” іншым разам можна знайсці і ў кнігах. За час вывучэння некаторых выданняў у навукова-даследчым аддзеле кнігазнаўства назбіралася калекцыя адмысловых знаходак. Некаторымі з іх мы з радасцю дзелімся з вамі.

Дык якія ж “сакрэты” хаваюцца сярод кніжных старонак?

Часцей за ўсё гэта рэчы, якія выкарысталі замест закладкі. Сярод іх можна сустрэць фатаграфіі, паштоўкі, сшыткавыя лісткі з малюнкамі, рэкламныя лістоўкі, сувенірныя стужачкі, царкоўныя запіскі з замоўленымі набажэнствамі, грошы і шмат што іншае. А часам людзі пакідаюць у кнігах тое, што хочуць захаваць або нешта наўпрост звязанае з самім творам ці выданнем.

Сярод нашых “сакрэтаў” можна ўбачыць самаробную шоўкавую закладку, знойдзеную ў рукапісным асобніку “Актоіха” 1-й паловы XIX ст., засушаныя кветкі з венецыянскага выдання “Каментары да выбраных твораў М.Т. Цыцэрона” 1755 г. або пёрка з літаграфіі рукапісу лекцый па рускай літаратуры А.К. Барадзіна ХІХ ст.

Цікавую гісторыю можа распавесці знаходка з тома з п’есай Шэкспіра “Сон у летнюю ноч”, які ўбачыў свет у Лондане ў 1924 г. Выданне мае прадмову вядомага англійскага драматурга, гісторыка і тэатральнага дзеяча Харлі Грэнвіл-Баркера (Granville-Barker). Кніга ілюстравана англійскім мастаком, дызайнерам і крытыкам Полем Нэшам. Экзэмпляр надрукаваны на адмысловай паперы ручной работы, мае нумар, што сведчыць аб яго рэдкасці і абмежаваным тыражы выдання. У асобнік укладзены ліст, напісаны на бланку Брытанскай амбасады ў Парыжы дыпламатам баронам Уільямам Цірэла (W. Tyrrell) і адрасаваны барону Эдуарду Ротшыльду (Парыж, 14 ліпеня 1930 г.). Са зместу вынікае, што выданне з’яўляецца падарункам на вяселле дачкі барона Жаклін. Гэты ліст – цудоўнае пацверджанне старой показкі, што кніга – лепшы падарунак!

Нечаканыя знаходкі ў выданнях маюць сваю цікавую гісторыю і раскрываюць некаторыя “сакрэты” кніжных старонак.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам