ГалоўнаяМерапрыемствы“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі
Крылы творчага натхнення
Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі

“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці  Лесі Украінкі
Іншыя Мерапрыемствы
13 лютага – 9 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-гі паверх)
Месца правядзення

25 лютага спаўняецца 149 год з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі, вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка, адной з найвыбітнейшых асоб украінскай культуры.

Выключнае значэнне яе творчасці заключаецца ў тым, што яна ўзбагаціла новымі тэмамі і матывамі славеснасць свайго народа, увяла ва ўкраінскую паэзію гекзаметр, верлібр, пяцістопны ямб і сюжэты сусветнай літаратуры. Леся Украінка не проста вывела ўкраінскую літаратуру на новы ўзровень, яна таксама стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху. Усё сваё жыццё паэтка прысвяціла справе палітычнага, культурнага і сацыяльнага вызвалення Украіны. Пры гэтым падкрэслівала, што свабода – гэта тое, што здабываецца толькі ўласнымі сіламі. І гэтыя словы былі прароцкімі.

Леся Украінка пражыла ўсяго 42 гады. Пераадольваючы жыццёвыя цяжкасці, трагічнае каханне і смяротную хваробу, яна ніколі не скаралася і засталася ў свядомасці ўкраінцаў сімвалам нязломнасці і барацьбы.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Лесі Украінкі. Паказаны поўныя зборы твораў, публіцыстыка і лісты, успаміны сучаснікаў, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Наведвальнікі могуць пабачыць выданні твораў паэткі 1920–1940-х гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Каштоўным выданнем для даследчыкаў творчасці з’яўляецца кніга “Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографія” (2015 г.), якая складаецца з арыгінальных тэкстаў Лесі Украінкі, успамінаў, артыкулаў і фотаздымкаў. Большая частка кнігі – успаміны і лісты Ізідоры Косач-Барысавай, сястры Лесі, спадчына якой ніколі не выдавалася. Раздзел "Іканаграфія" змяшчае невядомыя дакументы з прыватных архіваў.

У экспазіцыі паказана і музычная спадчына выдатнай украінкі: копіі нотных запісаў песень, створаных на вершы Лесі Украінкі, і зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу.


Выстаўка працуе з 13 лютага да 9 жніўня 2020 г. на кальцавым калідоры 3-га паверха.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам