ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса
Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця
Якой была сядзіба графаў Храптовічаў – глядзіце на выстаўцы “Вяртанне”

Размова з адвакатам аб новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса

Размова з адвакатам аб новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса
Іншыя Мерапрыемствы
23 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

  • Права на перавод арэнднага жылля ў катэгорыю сацыяльнага
  • Новая структура платы за паслугі ЖКГ
  • Змены парадку дзейнасці таварыстваў уласнікаў
  • Права першачарговага атрымання жылога памяшкання ў інтэрнаце
  • Парадак уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з некаторымі навацыямі і зменамі жыллёвага заканадаўства, адкажа намеснік старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Канстанцінаўна Вішнякова.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ірынай Вішняковай.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам