ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора
“Калі душа шукае слова”
Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў

Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора

Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора
Іншыя Мерапрыемствы
21 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

21 лістапада адбудзецца тэматычная сустрэча з адвакатам “Прававыя падставы спынення працоўнага дагавора: заканадаўства і судовая практыка”.

Вы атрымаеце асноўныя веды ў сферы праваадносін па вырашэнні працоўных спрэчак у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, зможаце задаць пытанні, якія вас цікавяць і якія тычацца падстаў спынення працоўнага дагавора, спынення працоўных адносін па ініцыятыве наймальніка, гарантый пры звальненні.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З лекцыяй выступіць Шпілеўская Таццяна Эдуардаўна, кандыдат юрыдычных навук, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры па тэме

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 68.

Чытайце таксама, як прайшла тэматычная сустрэча з адвакатам.


Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам