Акцыя "Нацыянальная бібліятэка Беларусі - духоўная скарбніца краіны. Пабудуем яе разам" ажыццяўляецца з мэтай інфармацыйнай падтрымкі будаўніцтва новага комплексу бібліятэкі. Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2003 г. № 441 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка" ўсе сродкі, атрыманыя ад суботніка, будуць пералічаны на будаўніцтва новай бібліятэкі.
Ад грамадскага ўсведамлення важнасці распачатай будоўлі залежыць далейшы лёс галоўнай бібліятэкі краіны. Фінансавыя паступленні ад насельніцтва, прадпрыемстваў, арганізацый, дыпламатычных місій на дабрачынныя рахункі бібліятэкі папаўняюць агульны аб’ём "скарбонкі" будаўніцтва. Інфармаванне грамадства аб ходзе будаўніцтва - гэта дзейсны спосаб падтрымаць актыўны ўдзел у агульнанацыянальнай будоўлі.
У прэс-канферэнцыі будуць удзельнічаць: намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.К. Гедройц, намеснік старшыні Мінгарвыканкома В.Я. Кушнер, памочнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік прэс-службы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.У. Вечар, намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь У.А. Шышкін, дырэктар УП "Мінскпраект" В.Ф. Леуненка, галоўныя архітэктары праекта В.У. Крамарэнка і М.К. Вінаградаў, галоўны інжэнер праекта Л.М. Шохіна, дырэктар РУП "Дырэкцыя будаўніцтва будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" А.В. Котаў, генеральны дырэктар ЗАТ "Будаўнічы трэст № 7" Л.А. Леухненка, дырэктар КУП "УКБ Мінгарвыканкома" Н.А. Ладуцька.
У рамках прэс-канферэнцыі будзе экспанавацца выстаўка праектных і інфармацыйных матэрыялаў, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.