ГлавнаяНовостиНовости библиотек
Электронная информация для высшего образования
Национальная библиотека Беларуси приняла участие в презентации Государственного музея «Смоленская крепость»

Кніжнікава пра галоўную кніжніцу

Кніжнікава пра галоўную кніжніцу
Другие новости

А ці ведалі вы, што яшчэ сто гадоў назад бібліятэка мела і такую назву, як “кніжніца”?.. У размове з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксанай Кніжнікавай пачула гэтае крыху забытае, але такое прыгожае слова.

Скарбніца папаўняецца

– Аксана Юр’еўна, крыху менш за год вы ўзначальваеце Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Ці лёгка было ўліцца ў шматлікі і зладжаны калектыў?

– Прывыкаць да новага асяроддзя заўсёды няпроста. Асабліва цяжка быць навічком, калі за плячыма шмат гадоў, праведзеных на адным месцы працы, як у маім выпадку. Да НББ я 20 гадоў адпрацавала ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Улічваючы маштаб дзейнасці вядучай установы краіны ў галіне бібліятэчнай справы, упэўненасці на новай пасадзе з першых дзён я не адчула, хоць і з’явілася магчымасць развівацца ў сваёй прафесіі. Стараюся быць максімальна цікаўнай, задаю шмат пытанняў. А са складанасцямі, што ўзнікаюць у рабоце, дапамагаюць справіцца калегі.

– Нацыянальная бібліятэка ў пачатку восені адзначыць сваё 100-годдзе. Якімі дасягненнямі бібліятэкі вы асабліва ганарыцеся?

– Нашымі фондамі, у якіх захоўваецца амаль 10,5 мільёна адзінак. У новым стагоддзі Нацыянальная бібліятэка набыла статус сучаснага інфармацыйнага цэнтра рэспубліканскага і міжнароднага значэння. Гэта звязана ў тым ліку і з адкрыццём новага будынка бібліятэкі, ва ўзвядзенні якога ўдзельнічала ўся краіна. Найноўшыя навукова-тэхнічныя рашэнні дапамаглі стварыць умовы як для навуковай работы і рознага віду камунікацый, так і для адпачынку ў тым ліку і ў віртуальнай прасторы.

Ганарымся і нашымі супрацоўнікамі, бо дасягненні НББ за ўвесь перыяд яе існавання — гэта вынік карпатлівай працы, невычэрпнага энтузіязму і адданага служэння справе некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў. Аддаючы даніну павагі прафесіяналізму нашых калег, мы сабралі інфармацыю пра жыццё і прафесійную дзейнасць тых, хто зрабіў істотны ўклад у станаўленне і развіццё бібліятэкі. Вынікам стала навукова-даследчая работа “Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі ў асобах”. Яе матэрыялы мы размяшчаем і на нашым партале ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Вельмі ганарова і тое, што 100-годдзе НББ унесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Вельмі ганарова, што 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

– Дарэчы, часта свет даведваецца пра нашу краіну якраз праз НББ, якая сапраўды мае вялікі аўтарытэт у сусветнай бібліятэчнай супольнасці. Якім унікальным вопытам мы можам падзяліцца з іншымі краінамі?

– Напэўна, адзін з самых паспяховых напрамкаў — факсімільнае ўзнаўленне выданняў: кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў 21 томе, Баркулабаўскага летапісу, Полацкага Евангелля, Слуцкага Евангелля, Першага буквара. Яны выклікаюць непадробленую цікавасць за межамі Беларусі.

– Як папаўняюцца бібліятэчныя фонды?

– Кожны год фонд бібліятэкі папаўняецца амаль на 200 тысяч адзінак. Гэта кнігі, часопісы, газеты, карты, нотныя выданні, дысертацыі, аўтарэфераты і інш. Крыніц папаўнення фондаў некалькі. Перш за ўсё, мы атрымліваем абавязковы бясплатны экзэмпляр нацыянальных дакументаў, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі, – штогод гэта каля 30 тысяч айчынных і больш за 1 тысячу замежных выданняў.

Вывучаем таксама рынак і закупляем выданні. Двойчы ў год праходзіць падпісная кампанія, у час якой выпісваем прыкладна тысячу найменняў газет і часопісаў. Таксама атрымліваем дары ад аўтараў, выдаўцоў, насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый. Значную частку паступленняў складае фонд міжнароднага і ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену.

Штогод каля 13 тысяч чалавек становяцца карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі.

Для таго каб адпавядаць сучасным патрабаванням грамадства, бібліятэка ўдзяляе асаблівую ўвагу фарміраванню электронных інфармацыйных рэсурсаў. Мы актыўна генерыруем уласныя і набываем рэсурсы буйных сусветных вытворцаў, а затым прадастаўляем доступ да іх. Вядзецца работа па стварэнні электроннай бібліятэкі. У цяперашні час аблічбавана больш за 600 тысяч дакументаў, што складае 14 млн старонак і прыкладна 2 млн аўдыявізуальных мінут. Наша электронная бібліятэка павінна стаць асновай для фарміравання нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі.

Выставы, конкурсы, форумы і квесты

– “Алмаз ведаў” – гэта яшчэ і сацыякультурны цэнтр. Не раз вашы супрацоўнікі расказвалі, што пастаянна шукаюць новыя спосабы прыцягнуць гасцей і жыхароў краіны…

– Так, акрамя традыцыйных форм абслугоўвання, карыстальнікам бібліятэкі даецца магчымасць наведвання музея кнігі, мастацкіх і кніжных выставак, разнастайных экскурсій. У нашым музеі кнігі дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў, у тым ліку жамчужына калекцыі – Біблія беларускага першадрукара Францыска Скарыны ХVI ст. Там жа прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная гісторыі нашай кніжніцы. Для аматараў вышыні, цудоўных краявідаў сталіцы і яе наваколля працуе адкрытая і закрытая аглядныя пляцоўкі, якія размешчаны ў верхняй частцы вышыннага фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі.

Акрамя таго, у нас паспяхова функцыянуе Віртуальная чытальная зала. Яна дае аддаленым карыстальнікам доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў: паўнатэкставых, рэфератыўных, бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных. На сённяшні дзень зала забяспечвае доступ 44 арганізацыям-партнёрам да 166 баз даных сусветных вытворцаў.

Увогуле, штогод мы праводзім некалькі соцень сацыякультурных, адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў. Так, у мінулым годзе іх было арганізавана каля 600.

– А якія адукацыйныя праекты вы прапаноўваеце школьнікам?

– Напрыклад, культурна-асветніцкі праект “У госці да кніг”. Яго задача – стымуляванне чытацкай актыўнасці падрастаючага пакалення і фарміраванне гордасці за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры. Вельмі папулярны цыкл вучэбна-пазнавальных экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаных жыццю і творчасці нашых знакамітых пісьменнікаў.

– Якія даследаванні праводзяцца ў бібліятэцы?

– Нашы даследаванні адносяцца перш за ўсё да бібліятэчнай справы. Аднак некаторыя з іх датычацца захавання гістарычнай памяці. Надыходзячы 100-гадовы юбілей НББ стаў імпульсам для правядзення шэрага навукова-даследчых работ, прысвечаных гісторыі бібліятэчнай справы нашай краіны. З 2020 года рэалізуецца цэлая серыя навукова-даследчых работ сумесна з іншымі бібліятэкамі нашай краіны: “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”, “Выбітныя асобы ў станаўленні і развіцці бібліятэчнай справы Беларусі першай паловы XX ст.”. Вынікі праведзенай работы будуць прадстаўлены ў выглядзе электронных інфармацыйных рэсурсаў “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах” і “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах”, якія стануць каштоўнай крыніцазнаўчай базай для даследчыкаў у сферы культуры і гісторыі Беларусі.

Чытанне зараз становіцца нават модным: яно з’яўляецца своеасаблівым індыкатарам паспяховасці.

– НББ каардынуе сістэму бібліятэк краіны?

– Нашы куратары ажыццяўляюць метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк па розных пытаннях: ад аховы працы і эксплуатацыі будынкаў да пытанняў камплектавання, абслугоўвання карыстальнікаў, стварэння электронных інфармацыйных рэсурсаў і сацыякультурнай дзейнасці. Спецыялісты нашай бібліятэкі актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы нарматыўна-прававых дакументаў як лакальных, так і міжнароднага, рэспубліканскага ўзроўняў.

Акрамя таго, мы праводзім конкурсы, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнасці бібліятэк і прафесійны рост нашых калег: рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Таксама арганізоўваем канферэнцыі, круглыя сталы, семінары-практыкумы і г.д. У сярэднім штогод мы рэалізуе каля 50 прафесійных навуковых мерапрыемстваў, у тым ліку Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, навукова-практычную канферэнцыю “Электронная культура” і Форум бібліятэкараў Беларусі. У верасні традыцыйна адбудзецца Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, які сёлета прымеркаваны да 100-годдзя галоўнай кніжніцы краіны.

Зачын на 100 гадоў

– Як плануеце адзначыць 100-гадовы юбілей бібліятэкі?

– У нас запланаваны выпуск юбілейнай манеты і гашэнне паштовага блока, распрацаваны тэматычная экскурсія і перасовачны выставачны праект, які ў красавіку пачне падарожжа з Брэсцкай вобласці і ахопіць усе рэгіёны краіны. На працягу года будзе арганізаваны шэраг сацыякультурных, адукацыйных, навуковых мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты, якія дазволяць падкрэсліць ролю галоўнай бібліятэкі ў захаванні гістарычнай памяці і ўмацаванні адзінства беларускага народа, развіцці беларускай навукі і культуры. Мы плануем цікава правесці Бібліяноч, арганізаваць выстаўкі кніг “Сто рарытэтаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, выпуск ілюстраванага выдання “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў”. А самым буйным мерапрыемствам стане ІX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, у рамках якога і пройдзе святкаванне стагоддзя і Дня бібліятэк. Усіх запрашаем далучыцца да свята!

83% карыстальнікаў НББ – моладзь да 35 гадоў.

– Аксана Юр’еўна, ці вярнуліся чытачы ў залы НББ і ці можна сцвярджаць, што Беларусь па-ранейшаму адна з самых чытаючых краін?

– Нават зараз, у стагоддзе тэхналогій, наша краіна, як гавораць эксперты, застаецца адной з самых чытаючых на постсавецкай прасторы. Больш за тое, чытанне зараз становіцца нават модным: яно з’яўляецца своеасаблівым індыкатарам паспяховасці. Штогод каля 13 тысяч чалавек становяцца карыстальнікамі бібліятэкі, пры гэтым кожны другі наведвае бібліятэку ў аддаленым рэжыме, з дапамогай інтэрнэт-партала бібліятэкі. Што тычыцца партрэта чытача, то 83% карыстальнікаў складае моладзь да 35 гадоў. Звыш паловы з іх (65%) – навучэнцы ўстаноў адукацыі ўсіх узроўняў. Напэўна, таму, найбольшым попытам у бібліятэцы карыстаецца навуковая, вучэбная і даведачная літаратура па праве і юрыдычных навуках, гісторыі, эканоміцы, культуры, мовазнаўстве, мастацтве, педагогіцы.

– На якіх задачах, на ваш погляд, важна сканцэнтравацца зараз?

– Мяркую, на інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў. Сёння найбольш буйным карпаратыўным праектам краіны, што адлюстроўвае нацыянальны бібліяграфічны кантэнт, з’яўляецца зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. У ім прадстаўлены фонды 4 самых вялікіх бібліятэк краіны, у якіх змешчаны каля 9 млн запісаў. Для кожнай з шасці абласцей краіны створаны свае рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі бібліятэк. У іх склад увайшлі ўжо больш за 50 бібліятэчных устаноў культуры і адукацыі. Стаіць пытанне аб стварэнні адзінай нацыянальнай бібліятэчнай платформы і фарміраванні агульнага пункта доступу да шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк.

– І напаследак паразважайце, калі ласка, пра місію бібліятэк у сучасных рэаліях.

– На працягу стагоддзя Нацыянальная бібліятэка Беларусі выконвае місію захавальніцы спадчыны беларускага народа. Нягледзячы на ўзрастаючыя запыты наведвальнікаў у пытаннях  арганізацыі вольнага часу, наша задача – максімальна поўны збор дакументальнай спадчыны Беларусі. Самае ж складанае – знайсці баланс паміж манументалізмам, які закладзены ў ідэю Нацыянальнай бібліятэкі, і новымі задачамі і патрабаваннямі, якія перад намі ставіць грамадства. Напрыклад, трэба прадумаць, як найвялікшая культурная спадчына будзе адлюстравана ў сучасным лічбавым асяроддзі. Гэта і ёсць наш зачын на наступныя сто гадоў!

Аўтар публікацыі: Вольга Антоненкава.
Фота Алега Ігнатовіча.

Крыніца: Настаўніцкая газета

Новости

Всебелорусское народное собрание –  гарант политической стабильности и суверенитета

30 Апр 2024

30 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялся Единый день информирования на тему «Всебелорусское народное собрание – гарант политической стабильности и суверенитета».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Участвуйте в конкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Апр 2024

В канун 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне отдел экскурсионно-методической работы Национальной библиотеки Беларуси / @excursion_nlb с 9 мая по 3 июля приглашает всех желающих принять участие в фотоконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Белорус Сергей Грицевец – первый в СССР  дважды Герой Советского Союза

30 Апр 2024

Звание Героя Советского Союза выдающемуся летчику-асу Сергею Ивановичу Грицевцу (1909–1939) было присвоено дважды: Указом Президиума Верховного Совета СССР от 22 февраля 1939 года «за выполнение специального задания правительства и интернационального долга» и Указом от 29 августа 1939 года «за образцовое выполнение боевых заданий и выдающийся героизм, проявленный при выполнении боевых заданий».

Проект «Имена Героев бессмертны»

Лекция-концерт «Антология национального хорового наследия»

26 Апр 2024

25 апреля в галерее «Лабиринт» состоялась заключительная в сезоне 2023–2024 гг. интерактивная лекция-концерт из цикла «Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Дань памяти жизненному подвигу Героя Советского Союза Ивана Елисеевича Самбука

27 Апр 2024

24 апреля на базе ГУО «Средняя школа № 51 г. Минска» прошли тематические презентации «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси в помощь разработке части экспозиции музейного кабинета боевой и трудовой славы, посвящённой Герою Советского Союза Ивану Елисеевичу Самбуку» и «Герои Советского Союза, освобождавшие Беларусь: по страницам печатных документов и электронных ресурсов» в рамках цикла мероприятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям