З 1 па 15 лютага 2007 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) экспануецца выстаўка "Слова, сагрэтае пачуццём", прысвечаная 60-годдзю беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка Міхася Кенькі.
Аб’ектамі навуковых даследаванняў М.П. Кенькі з’яўляюцца сучасная беларуская проза і паэзія, тэорыя і практыка мастацкага перакладу.
Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з майстэрствам Міхася Кенькі як перакладчыка з рускай, украінскай, польскай і чэшскай моў. Пра жыццё і творчы шлях юбіляра раскажуць матэрыялы, змешчаныя ў асобным раздзеле.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 дакументаў.
У экспазіцыі прадстаўлены асобныя выданні літаратуразнаўчых прац М. Кенькі, прысвечаныя даследаванню творчасці А. Куляшова і М. Лынькова, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, прадмовы, надрукаваныя ў шматлікіх зборніках і перыядычных выданнях. Міхась Кенька прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да выдання збораў твораў М. Лынькова і А. Куляшова. Гэтыя зборнікі таксама экспануюцца.