Запрашаем наведаць кніжна-ілюстратыўную выстаўку "Нацыянальная адукацыя: гісторыя, сучаснасць, перспектывы".
У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 выданняў за апошнія тры гады, сярод іх - афіцыйныя і рэгламентуючыя матэрыялы, статыстычныя зборнікі, манаграфіі, матэрыялы навуковых канферэнцый, навукова-метадычныя і перыядычныя выданні. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй, сучасным станам і перспектывамі развіцця адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Выстаўка разлічана на педагогаў, аспірантаў, навукоўцаў, выкладчыкаў.
Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе ў кальцавым калідоры.
Кантактныя тэлефоны: 293-28-23, 293-28-86
220114, г.Мінск, прасп. Незалежнасці, 116