ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Літэкспрэс “Беларускую кнігу – у рэгіёны” адправіўся ў шлях
Імпрэза ў Купалаўскім музеі

Запрашальны білет на сустрэчу з кнігай

Запрашальны білет на сустрэчу з кнігай
Іншыя навіны

У другой палове снежня распачынаюцца вялікія Калядныя сустрэчы: выдавецкі дом “Звязда” прэзентуе новыя кнігі вядомых беларускіх аўтараў.


Так, 20 снежня а 17-й гадзіне ў краме № 13 РУП “Белсаюздрук”, што знаходзіцца ў падземным пераходзе да станцыі метро “Плошча Перамогі”, пра свае новыя творы раскажа чытачам пісьменніца і паэтка Раіса Баравікова. У той жа краме 21 снежня а 16-й гадзіне чытачы змогуць пазнаёміцца з пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанам.

Шэраг сустрэч адбудзецца ў Цэнтральнай кнігарні (праспект Незалежнасці, 19):
19 снежня а 18-й гадзіне свае новыя творы прэзентуе пісьменнік Сяргей Трахімёнак,
20 снежня а 18-й гадзіне – Міхась Шавыркін,
21 снежня а 17-й гадзіне – Анатоль Бутэвіч.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам