ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На карысць Радзіме
“Terra Nova”: прагляд праграмы форуму “КінаVarka”

Прэзентацыя новага выдання слоўнікаў

Прэзентацыя новага выдання слоўнікаў
Іншыя навіны

21 снежня а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіцца прэзентацыя новых выданняў – “Беларуска-рускі слоўнік” (у 3 т.) і “Русско-белорусский словарь” (у 3 т.).


У праграме прэзентацыі выступленні навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікоў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”. На імпрэзу запрошаны навучэнцы гімназіі № 23 г. Мінска, для якіх будзе арганізавана віктарына і ўзнагароджанне найбольш актыўных удзельнікаў.

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” з 1967 г. цесна супрацоўнічае з Акадэміяй навук. За гэты перыяд былі падрыхтаваны і ўбачылі свет каштоўныя і карысныя даведнікі, у тым ліку і “Беларуска-рускі слоўнік” (у 3 т.) і “Русско–белорусский словарь” (у 3 т.) 2012 года выпуску.

Слоўнікі падрыхтаваны ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

“Русско-белорусский словарь” 1953 года выдання ствараўся ў складаных умовах ваеннага і пасляваеннага часу навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Амаль праз 60 гадоў ён выйшаў у новай рэдакцыі са значнымі змяненнямі: у беларускай частцы адлюстраваны арфаграфічныя новаўвядзенні; дадзены сучасныя ўласныя геаграфічныя найменні, у тым ліку замежныя; рэестр папоўнены словамі, якія трывала ўвайшлі ў моўную практыку, і інш.

“Беларуска-рускі слоўнік” пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы выйшаў у свет 50 гадоў таму. Выданне 2012 г. максімальна поўна адлюстроўвае сучасны стан лексічнага фонду дзвюх блізкароднасных моў.

10-е выданне “Русско-белорусского словаря” і 4-е выданне “Беларуска-рускага слоўніка” выйшлі пад рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук А.А. Лукашанца.

Да імпрэзы супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана выстаўка “Гісторыя і сучаснасць беларускага мовазнаўства ў выданнях Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі”. Экспазіцыя з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа ўключае слоўнікі, моўныя атласы, энцыклапедыі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і іншыя выданні.

Прэзентацыя пройдзе ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, першы паверх, п.110).

Крыніца: Цэнтральная навуковая бібліятэкв імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам