ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Святы роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір Хрысціцель Русі
Музыка зямная і зорная

Пра класікаў – па-новаму

Пра класікаў – па-новаму
Іншыя Навіны

У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася сустрэча з гродзенскай паэткай, літаратуразнаўцай, крытыкам Алай Петрушкевіч, аўтаркай кнігі “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, якая нядаўна пабачыла свет.


На прэзентацыю былі запрошаны работнікі бібліятэк вобласці, якія прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі. Несумненна, яны не пашкадавалі аб вечарыне-канцэрце, якую падрыхтавала пісьменніца разам са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У кнізе сем раздзелаў – “Дарогамі філаматаў”, “Эліза Ажэшка, Алаіза Пашкевіч, Зоська Верас”, “Нашаніўскія класікі ў культурнай прасторы Гарадзеншчыны”, “У Заходняй Беларусі”, “Іх лёс звязаны з Гарадзеншчынай”, “Ларыса Геніюш, Данута Бічэль, Вольга Іпатава”, “Ужо ў ХХІ стагоддзі”. Аўтарка верная сваім перавагам – даследуе творчасць Э. Ажэшкі. А. Пашкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш. А. Карпюка, В. Быкава, Я. Брыля, У. Калесніка і многіх іншых пісьменнікаў, лёс якіх быў звязаны з Гродзеншчынай.

Агульнасць інтарэсаў і паразуменне яскрава прадэманстравалі таленавітыя студэнты факультэта філалогіі – Анжаліка Дудко, Вікторыя Янчарская, сястра і брат Альжбета і Дзмітрый Даўгаполікі і іншыя ўдзельнікі імпрэзы. У іх выкананні прагучала беларуская паэзія, лірычныя рамансы, песні на вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль.

Дакладна і прафесійна Ала Мікалаеўна расставіла ўсе акцэнты, правяла нешта накшталт экскурсіі па старонках сваёй кнігі. Трэба валодаць глыбінёй ведаў, талентам асобы і творчай інтуіцыяй, каб, здавалася, пра даўно вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў расказаць зусім па-новаму, раскрыць раней не апублікаваныя моманты іх творчых біяграфій, тым самым зрабіўшы гэта здабыткам літаратурнай грамадскасці.

Гэта сапраўдныя маленькія адкрыцці, якія папоўняць скарбонку айчыннага літаратуразнаўства.

Аўтар публікацыі: Ірына Шатыронак.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам