ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пра класікаў – па-новаму
Гандаль людзьмі: шляхі процідзеяння

Музыка зямная і зорная

Музыка зямная і зорная
Іншыя Навіны

З 9 ліпеня па 5 жніўня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка зямная і зорная”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара Аляксея Львовіча Рыбнікава.


Для шматлікай аўдыторыі творчасць вядомага кампазітара асацыіруецца з рок-операй “Юнона і Авось”, аўтарам якой ён з’яўляецца, а таксама з музыкай да дзіцячых фільмаў “Пра Чырвоную Шапачку” , “Прыгоды Бураціна”, “Казка пра Зорнага хлопчыка”, кіначасопіса “Ералаш”. Арам Хачатуран, настаўнік Аляксея Рыбнікава, высока адзываўся аб таленце маладога кампазітара.

Акрамя работы ў жанрах тэатральнай і кінамузыкі, Аляксей Львовіч піша сімфанічную, харавую і камерную музыку. Ён паспяхова спалучае работу ў сур’ёзным і лёгкім жанрах. Спрабуючы сябе ва ўсіх сферах музычнага мастацтва, кампазітар выяўляе прафесійнае валоданне сродкамі сучаснай музычнай мовы, індывідуальна ажыццяўляючы іх у сваёй творчасці.

Аснову экспазіцыі склалі нотныя выданні і аўдыязапісы сачыненняў да шматлікіх кіна- і тэлефільмаў. На выставачных стэндах – папулярныя мелодыі да фільмаў “Вам і не снілася” (1980), “Вусаты нянь” (1977), “Вялікае касмічнае падарожжа” (1974), “Той самы Мюнхгаўзен” (1980), музыка да спектакля “Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты” (1976), рок-опера “Юнона і Авось” (1981) і інш.

Асобным блокам прадстаўлена музыка да дзіцячых фільмаў. Яна – жывая, прасякнутая непасрэднасцю, шчырасцю пачуцця, – паўстае ў бліскучым каларыстычным абліччы. Сярод экспанатаў – нотныя выданні і аўдыязапісы музычных твораў да фільмаў “Прыгоды Бураціна” (1975), “Пра Чырвоную Шапачку” (1977), мультфільма “Воўк і сямёра казлянят на новы лад” (1975), музычна-літаратурных кампазіцый, дзіцячых спектакляў і музычных казак.

Дапаўняюць экспазіцыю энцыклапедычныя выданні, артыкулы пра жыццё і творчасць юбіляра, а таксама выяўленчы матэрыял.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам