ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”
Свята да нас прыходзіць

“Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”: за 60 гадоў выдадзена 720 нумароў

“Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”: за 60 гадоў выдадзена 720 нумароў
Іншыя навіны

Урачыстае мерапрыемства да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” адбылося 23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” інфармуе аб новых кнігах беларускіх выдавецтваў, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі, найбольш значных артыкулах з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіях на беларускія выданні. Дзякуючы ўніверсальнаму зместу, спалучэнню бібліяграфічнай інфармацыі з разнастайнымі аналітычнымі матэрыяламі выданнем цікавяцца чытачы незалежна ад узроўню інфармацыйнай культуры, узросту, адукацыі, прафесійных і асабістых інтарэсаў. Аператыўны выхад у свет, актуальныя і цікавыя беларусазнаўчыя матэрыялы надаюць яму статус каштоўнай крыніцы інфармацыі. “За больш як 14 гадоў работы бібліятэкі ў новым будынку бюлетэнь выдаваўся са сховішча ў чытальную залу 4 993 разы, а гэта амаль кожны дзень”, – расказалі ў бібліятэцы.

“Бюлетэнь – своеасаблівы бібліяграфічны летапіс нашай краіны. За 60 гадоў надрукавана каля 720 нумароў, па якіх можна вывучаць гісторыю. Стварэнне бюлетэня адбывалася ў той час, калі вялікая ўвага ўдзялялася рэкамендацыйнай бібліяграфіі. У бюлетэні былі раздзелы, якія знаёмілі з новай літаратурай, а таксама той, што знаходзілася ў перспектыве выдання, – адзначыла загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірына Градоўкіна. – Ужо з першых дзён выданне было запатрабавана бібліятэкамі рэспублікі. У 1990-я гады вялікі ўпор рабіўся на беларусазнаўчым змесце. З’явіўся раздзел «Што чытаць пра Беларусь?», сталі адлюстроўвацца не толькі кнігі, але і артыкулы з часопісаў і газет. Вялікая частка адводзілася фатаграфіям".

У якасці дапаўненняў друкуюцца бібліяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, арганізацый і ўстаноў, якія складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы рэспублікі.

Бібліяграфічны бюлетэнь прызначаны для прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам, усім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто мае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

“За 60 гадоў свайго існавання бюлетэнь «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку» вырас з рэкамендацыйнага спіса ў вельмі значнае выданне, якое інфармуе чытачоў не толькі аб навінках кнігавыдання, але і знамянальных датах, выдатных людзях нашай краіны, падзеях", – адзначыла дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Алена Іванова.

Крыніца: БелТА

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам