ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
24 сакавіка 1945 года. 46 дзён да Перамогі
23 сакавіка 1945 года. 47 дзён да Перамогі

Новы альбом выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» паказвае Беларусь вачамі мастакоў

Новы альбом выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» паказвае Беларусь вачамі мастакоў
Іншыя Навіны

У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшаў альбом «І рай і боль на Песеннай Зямлі… Беларусь вачыма мастакоў 1920–1930-х гадоў» на дзвюх мовах: рускай і беларускай.

BelEN_mastaki_1.jpg

У альбоме прадстаўлены графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя адной тэмай – этнаграфія Беларусі: этнічныя тыпы жыхароў беларускай зямлі, вясковыя і гарадскія краявіды, помнікі дойлідства, традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў. Створаныя мастакамі ў перыяд 1920−1930-х гадоў, яны маюць вялікую каштоўнасць: адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі матэрыяламі, бо большасць мастакоў Беларусі таго часу былі ўдзельнікамі краязнаўчага руху. Яны прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх экспедыцыях: этнаграфічных, фальклорных, археалагічных, падчас якіх рабілі зарысоўкі.

BelEN_mastaki_2.jpg

Поруч з мастацтвам Савецкай Беларусі, творамі прызнаных майстроў А. Астаповіча, А. Тычыны, М. Дучыца, М. Аксельрода, А. Марыкса, М. Горшмана ў альбоме прадстаўлены творы мастакоў Заходняй Беларусі – П. Сергіевіча, Н. Сасноўскай, Л. Родзевіча.

BelEN_mastaki_3.jpg

Этнаграфія Беларусі – вядучая тэма мастацкай спадчыны Я. Драздовіча. У выданні прадстаўлены творы з яго альбомаў «Палессе. Піншчына» і «Глыбокае».

Завітайце таксама на старонку віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Дзівосны свет Язэпа Драздовіча: да 130-годдзя з дня нараджэння (1888–1954)»

BelEN_mastaki_4.jpg

Па-майстэрску выкананыя зарысоўкі лялек беларускага народнага тэатра батлейкі пакінуў адзін з найвыдатнейшых кніжных графікаў СССР В. Дваракоўскі. У альбоме прадстаўлены і акварэлі народных строяў тэатральнага мастака А. Марыкса, зробленыя ім падчас паездак па Беларусі ў 1920−1930-я гады.

BelEN_mastaki_5.jpg

Значную частку выдання складаюць творы графікаў Віцебска, − унікальнага па сваіх мастацкіх традыцыях горада. Сярод іх вядомыя майстры і студэнты Беларускага мастацкага тэхнікума: С. Юдовін, М. Эндэ, Л. Зевіна, Р. Семашкевіч, І. Сонкін, С. Андруховіч, Л. Лейтман, Х. Ліўшыц. Упершыню ў поўным аб’ёме публікуецца комплекс твораў Р. Семашкевіча са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

BelEN_mastaki_6.jpg

Прадстаўленыя ў выданні графічныя творы маюць выключную каштоўнасць: яны адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі артэфактамі. Мастакі з дакументальнай дакладнасцю перадалі аблічча краіны і нашых суайчыннікаў 1920−1930-х гадоў, помнікі культуры народаў Беларусі, значная частка якіх страчана. У той жа час глыбокі погляд таленавітага чалавека даносіць да нас усе адценні душэўнага стану жыхароў Песеннай Зямлі таго часу, дае ўнікальную магчымасць па-сапраўднаму адчуць эпоху.

BelEN_mastaki_7.jpg

Віртуальны праект «Узоры беларускай душы: арнаменты роднага краю»

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

BelEN_mastaki_8.jpg

Крыніца: выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам