ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ і аддаленае абслугоўванне чытачоў бібліятэк Магілёўскай вобласці

Чарнобыльскую трагедыю вачамі пісьменнікаў і фатографаў можна ўбачыць на выставе ў Мінску

Чарнобыльскую трагедыю вачамі пісьменнікаў і фатографаў можна ўбачыць на выставе ў Мінску
Іншыя Навіны

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чарнобыль – 35...” адкрылася 26 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава прысвечана 35-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзю з дня нараджэння празаіка, публіцыста, які быў кіраўніком Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза “Чарнобыль”, Васіля Якавенкі.

26 красавіка 1986 года здарыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Вынікі гэтай аварыі сталі катастрафічнымі для нашай краіны. Балюча адгукнуўся Чарнобыль у сэрцы і лёсе кожнага беларуса. “Гэты дзень увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. Асабліва балючым гэты дзень стаў для тых, хто нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне, у каго малая радзіма апынулася за калючым дротам”, – адзначыла куратар выставы, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Вольга Гулева.

Ольга Гулева

На Чарнобыль сваімі радкамі адгукнуліся многія творцы, рукапісы некаторых з іх прадстаўлены на выставе. “Іван Шамякін, Максім Танк, Пімен Панчанка, Алесь Адамовіч, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі, Алесь Пісьмянкоў, Яўгенія Янішчыц, Ніна Аксёнчык, Анатоль Зэкаў, Васіль Жуковіч, Васіль Якавенка – гэта далёка не поўны спіс таленавітых людзей, якія паклалі свае разважанні на паперу і стварылі мастацкія творы, напісалі паэтычныя радкі, што не даюць забыць Чарнобыль і нагадваюць аб гэтай жудаснай старонцы нашай гісторыі”, – падкрэсліла куратар.

“Я быў сведкам жывой чарнобыльскай раны. У Беларускім дзіцячым фондзе мы кінуліся перш за ўсё ратаваць дзяцей і паехалі па выселеных вёсках. Да гэтага часу не магу забыць забітыя вокны, адчыненыя дзверы. Памятаю: на дубе вісяць арэлі, а побач – дзіцячы чаравік. Схапілі, напэўна, дзіця з адным чаравіком і паехалі... Такіх «малюнкаў» у мяне ў душы і памяці вельмі шмат”, – падзяліўся пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

Владимир Липский

Праз якія б выпрабаванні ні праходзіла Беларусь, яна выжывала, яна адраджалася, уставала з попелу і развівалася далей. Шмат у чым дзякуючы неабыякавым людзям, да якіх можна аднесці і Васіля Якавенку. Яго хвалявалі пытанні экалогіі. Стараннямі гэтага чалавека ў 1988 годзе быў адменены праект асушэння поймы Прыпяці, які пагражаў Беларусі пустыняй. Гэта дало пачатак новай нацыянальнай палітыцы ў меліярацыі. Васіль Якавенка заснаваў сацыяльна-экалагічную газету “Набат” (у ёй раскрываліся наступствы чарнобыльскай катастрофы), а потым Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”, які садзейнічаў аздараўленню дзяцей за мяжой.

Наведвальнікі выставы могуць убачыць кнігу “След чорнага ветру”, у якую ўвайшлі лепшыя сачыненні беларускіх школьнікаў. Яна апісвае Чарнобыль вачамі дзяцей, якія ўсё гэта перажылі. Кніга выйшла ў свет дзякуючы Беларускаму сацыяльна-экалагічнаму саюзу “Чарнобыль”. Васіль Якавенка вельмі часта бываў у Чарнобыльскай зоне, шмат гадоў прысвяціў таму, каб пра Беларусь ведалі. Ён стукаў ва ўсе дзверы, каб хоць чымсьці дапамагчы свайму народу, пацярпеламу ад радыяцыйнай катастрофы.

1_Charnobyl35.jpg

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, рукапісы, артыкулы, кнігі, якія захоўваюцца ў архіве Васіля Якавенкі ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Крыніца: БелТА
Фота: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

У аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) НББ працуе кніжная выстава “Несуцішны боль Чарнобыля”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе і 35-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС). Яе можна наведаць да 31 мая 2021 г.

Чытайце таксама:

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам