ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Плануецца маштабны конкурс для маладых літаратараў
Дарагія сябры!

Асіповіцкія краязнаўчыя чытанні

Асіповіцкія краязнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

16 снежня супрацоўнікі Асіповіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі пасяджэнне прэс-клуба ў фармаце ІІ Асіповіцкіх краязнаўчых чытанняў.


Сабраліся на маштабны форум вядомыя на Асіповіччыне краязнаўцы, педагогі, вучні з краязнаўчых гурткоў, проста аматары гісторыі роднага краю, каб прадставіць палітру краязнаўчых даследаванняў.

На краязнаўчыя чытанні даслана 11 лепшых матэрыялаў, якія адлюстроўваюць краязнаўчую дзейнасць у бібліятэках раёна. Удзельнікам чытанняў была дадзена магчымасць не толькі прэзентаваць уласны вопыт краязнаўчай дзейнасці, але і абмеркаваць такія найбольш актуальныя пытанні бібліятэчнага краязнаўства, як даследчая і пошукавая работа супрацоўнікаў бібліятэк і ўвекавечванне ў раёне памяці абаронцаў Айчыны, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў дзейнасці бібліятэк. Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі доўгі час вядзе мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “Імёны вайны. Дапоўнім кнігу «Памяць»”. Галоўнай задачай праекта было стварэнне дадатку да кнігі “Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна”, дзе сабраны звесткі пра 257 ураджэнцаў Асіповіцкага раёна і 330 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні раёна.

За сродкі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта гэта кніга выйшла ў свет тыражом 200 экземпляраў. Кожная бібліятэка Асіповіцкага раёна атрымала новае выданне. Падчас краязнаўчых чытанняў была праведзена прэзентацыя кнігі.

У ходзе чытанняў абмяркоўваліся разнастайныя аспекты захавання гісторыка-культурнай спадчыны раёна, выдавецкай краязнаўчай дзейнасці, роля краязнаўства ў выхаванні моладзі. Прагучала нямала цікавых і карысных думак, а непасрэдныя творчыя кантакты будуць спрыяць далейшай актывізацыі краязнаўчай працы.

Падчас правядзення краязнаўчых чытанняў працавала рэкламна-прэзентацыйная пляцоўка “Я кніга аб вайне. Будзем знаёмы”. Удзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй-праглядам літаратуры “70 год памяці і болю”, прагледзелі фільм ваенных часоў у “ваеннай кіназале”, зазірнулі на ваенна-палявую кухню і пакаштавалі салдацкай кашы, зваранай па рэцэптах армейскіх кухараў.

Фотавыстаўка “Кожная сям’я беражэ памяць аб вайне”, прадстаўленая на пляцоўцы, – гэта вынік акцыі, якая стартавала ў бібліятэках раёна і мела галоўнай задачай стварэнне архіва сямейных фотаздымкаў часоў вайны.

Франтавая агітбрыгада “Артысты – фронту” ўзорнага лялечнага тэатра “Ялінка” гарадской дзіцячай бібліятэкі дапамагла стварыць эмацыйны фон, дзякуючы якому мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым.

Крыніца: Асіповіцкая бібліятэчная сетка

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам