ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ствараючы жыццё сваёй мары
Міграцыйныя працэсы сучаснага грамадства

Зімовы пейзаж

Іншыя навіны

20 снежня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць праведзены бясплатныя творчыя заняткі “Зімовы пейзаж”.


На занятках дзеці пазнаёмяцца з нетрадыцыйнай тэхнікай вырабу аплікацыі. Для стварэння кампазіцый ім спатрэбяцца каляровы кардон, клей, рыс, манныя крупы і макароны. Разнастайнасць мастацкіх сродкаў дазволіць хлопчыкам і дзяўчынкам паэксперыментаваць, дасць прастору для фантазіі, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Дзеці таксама змогуць удасканаліць навыкі работы з клеем і навучацца размяшчаць выяву на лісце. Праца над аплікацыяй паспрыяе развіццю дробнай маторыкі рук, тактыльнаму ўспрыняццю.

У праграме прадугледжаны рухомыя гульні і прагляд мультфільма. Усе мастацкія матэрыялы рабятам будуць прадастаўлены.

Запрашаюцца дзеці 4–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам