ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
II Калядныя чытанні, прымеркаваныя да 15-годдзя навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
“Культурны код” для кожнага

З надыходзячым 2024 годам!

З надыходзячым 2024 годам!
Іншыя навіны

27 снежня ў бібліятэцы прайшла святочная праграма для супрацоўнікаў “Ззянне навагодняга часу”.

Новы год – гэта час, калі чараўніцтва ахоплівае кожны дом і кожнае сэрца. У гэты чароўны вечар час бяжыць хутчэй, нібы спяшаецца паспець раздаць усе радасці гэтага асаблівага свята. Кола часу нястомна нясе нас наперад. Толькі імгненне можа зрабіць наша жыццё больш цудоўным, яркім і дзіўным... Усё гэта стварае атмасферу, поўную таямніцы і загадкі, нібы партал у іншы свет. Вось-вось гадзіннік на сцяне праб’е поўнач, і ў гэты самы момант, адразу ж, як па чараўніцтве, новыя магчымасці і жаданні абрынуцца на тых, хто верыць у цуды.

Па традыцыі напярэдадні Новага года мы збіраемся разам у нашай утульнай зале, каб павіншаваць адзін аднаго са святамі і пажадаць шчасця, цяпла і дабрабыту.

1-NH-2024.jpg

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларуси Вадзім Гігін цёпла павіншаваў калег з надыходзячым Новым годам і пажадаў, каб год быў поўны шчаслівых момантаў і радасных падзей.

Парадаваць калектыў і нагадаць пра чараўніцтва і цуд зазірнуў сам Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай.

2-NH-2024.jpg

Яркі святочны настрой стварылі выступленні шоу-балета “Motion Dance”, салісткі аркестра Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Анастасіі Байцовай, артыста Белдзяржфілармоніі Ігара Задарожнага, вакальнай школы “Medley”, артыста Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Уладзіслава Даніловіча.

3-NH-2024.jpg

Дарагія калегі, хай надыходзячы год падорыць вам цудоўны настрой і стане плённым перыядам для дасягнення ўсіх мэт і планаў! Жадаем, каб у вашых дамах панавалі спакой і ўтульнасць, любоў і паразуменне. Дабра, цяпла вам і штодзённых цудаў!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам