ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце
Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для забеспячэння навуковай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці

Выстаўка “Беларускі друкар Спірыдон Собаль”

Выстаўка “Беларускі друкар Спірыдон Собаль”
Іншыя навіны

У Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры на выстаўцы “Беларускі друкар Спірыдон Собаль” экспануюцца старадрукі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі, прысвечанай выбітнаму дзеячу беларускай асветы Спірыдону Собалю, адбылося 10 красавіка. Праект падрыхтаваны сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Музеем гісторыі Магілёва.

На ўрачыстасці з прывітальнымі словамі выступілі загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка, дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паліна Скурко і іншыя.

Аляксандр Суша адзначыў, што таленавіты асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль пакінуў нам багатую спадчыну – свае выданні, якія яшчэ пры жыцці выдаўца разышліся па ўсёй Усходняй Еўропе і сёння захоўваюцца ў кнігазборах многіх краін свету. Усюды яны ўспрымаюцца як вялікая каштоўнасць, як значнае дасягненне ў гісторыі ўсходнееўрапейскага кнігадрукавання. Паліграфічны і мастацкі ўзровень выданняў Спірыдона Собаля быў высокім, а некаторыя яго рашэнні выглядалі наватарскімі. Магілёўскае кнігадрукаванне, непасрэдна звязанае з яго дзейнасцю, аказала ўплыў на развіццё кніжных традыцый на ўкраінскіх і расійскіх землях.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з выданнямі XVII – пачатку XVIIІ cт. з друкарні Спірыдона Собаля ў Кіеве, Магілёўскага брацкага манастыра, Богаяўленскай друкарні Спірыдона Собаля ў Куцейне і іншым. З фонду Нацыянальнай бібліятэкі на выстаўцы экспануюцца шэсць старадрукаў.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам