ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “Беларускі друкар Спірыдон Собаль”
Паэзія жыцця

Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для забеспячэння навуковай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці

Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для забеспячэння навуковай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

10 красавіка ў бібліятэцы адбыўся практыка-арыентаваны семінар “Інфармацыйнае забеспячэнне навуковай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці: выкарыстанне рэсурсаў EBSCO і іншых сусветных агрэгатараў”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія “EBSCO Information Services” – адзін з вядучых сусветных пастаўшчыкоў электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Андрэй Сакалоў, дырэктар кампаніі “EBSCO Information Services” па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове, пазнаёміў удзельнікаў семінара з асноўнымі калекцыямі EBSCO і асаблівасцямі іх выкарыстання. Былі прадстаўлены выданні Інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі (IEEE), раскрыты алгарытмы работы з імі.

Таміла Міркамалава, трэнер па рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД, правяла з удзельнікамі трэнінг па рабоце з пошукавымі інструментамі і функцыяналам баз даных на платформе EBSCOhost.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты вышэйшых навучальных устаноў краіны, спецыялісты бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам