ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лекцыя-канцэрт “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
770 гадоў Слоніму

Выбраныя працы Сцяпана Драбязкі прэзентавалі ў Мінску

Выбраныя працы Сцяпана Драбязкі прэзентавалі ў Мінску
Іншыя навіны

20 снежня ў рамках асветніцкага выдавецкага некамерцыйнага праекта “Спадчына права” адбылася прэзентацыя кнігі “С.Г. Дробязко. Избранные труды”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння доктара юрыдычных навук, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Сцяпана Драбязкі.

Сцяпана Рыгоравіча абгрунтавана лічаць заснавальнікам шэрагу навуковых напрамкаў, найвыдатнейшым тэарэтыкам права ў Беларусі. Прафесар з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых і навукова-метадычных работ. Асноўны навуковы напрамак у яго даследаваннях – праблемы ўдасканалення прававога заканадаўства як сістэмы.

На прэзентацыі прысутных азнаёмілі са зместам новай кнігі “С.Г. Дробязко. Избранные труды”, дзе аўтар разглядае сутнасна-прававыя заканамернасці развіцця нацыянальнага заканадаўства, пытанні прыроды сацыяльнай прававой дзяржавы, праблемы ўдасканалення і сістэматызацыі заканадаўства, а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця праекта “Спадчына права” з улікам актуальных патрэбнасцей заканатворчай, правапрымяняльнай, навуковай дзейнасці і адукацыйнага працэсу.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі члены навуковага савета праекта “Спадчына права”, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, вядомыя айчынныя навукоўцы і практыкі ў галіне права.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіў намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Віктар Пшыбытка. У выступленні Віктар Вікенцьевіч падкрэсліў, што Нацыянальная бібліятэка на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання прыкладае максімум намаганняў для папулярызацыі прававых ведаў у грамадстве. За апошнія два дзесяцігоддзі рэалізаваны цэлы шэраг праектаў, якія спрыяюць прававой асвеце грамадзян. Некамерцыйны праект “Спадчына права” таксама з’яўляецца часткай гэтай дзейнасці.

Выданне выбраных прац Сцяпана Рыгоравіча Драбязкі, несумненна, выкліча цікавасць шырокага кола чытачоў і будзе спрыяць далейшаму развіццю айчыннай прававой навукі. Зборнік зойме пачэснае месца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі як галоўнай скарбніцы спадчыны беларускага народа.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам