ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ГА “Беларускі саюз жанчын” НББ афіцыйна зарэгістравана
Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алену Васільеўну Цеплякову!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэкара па прызванні Таццяну Мікалаеўну Мінчэня!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэкара па прызванні Таццяну Мікалаеўну Мінчэня!
Іншыя Навіны

У кожнай галіне ёсць прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню, чыя дзейнасць уяўляе прыклад майстэрства і поўнай самааддачы, а ўзровень прафесіяналізму служыць флагманам не аднаму пакаленню спецыялістаў.

У бібліятэчнай сферы адной з такіх асоб з’яўляецца Таццяна Мікалаеўна Мінчэня, добразычлівы, шчыры, глыбока інтэлігентны, з адкрытай душой і сэрцам чалавек.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – першае і адзінае месца яе работы, дзе яна працуе ўжо больш за 50 гадоў.

Кампетэнтны, скрупулёзны і мэтанакіраваны спецыяліст, яна зрабіла важкі асабісты ўклад у развіццё галоўнай бібліятэкі краіны, набыла заслужаны аўтарытэт і павагу ва ўсёй бібліятэчнай супольнасці. Выконваючы на працягу 16 гадоў (1990–2006) абавязкі вучонага сакратара, Таццяна Мікалаеўна зрабіла значную працу для развіцця бібліятэкі як рэспубліканскага інфармацыйнага і навукова-даследчага цэнтра.

Менавіта дзякуючы такім неабыякавым і верным сваёй справе людзям захоўваюцца і прымнажаюцца традыцыі служэння бібліятэчнай справе, кнізе, грамадству. Гэта дазваляе нашай установе ўпэўнена рухацца па шляху паспяховага вырашэння самых смелых задач і заваёўваць прызнанне карыстальнікаў і калег як на рэспубліканскім, так і на сусветным узроўні.

Паважаная Таццяна Мікалаеўна!
Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі прыміце віншаванні з юбілейным днём нараджэння і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, гармоніі ў душы, дабрабыту, падтрымкі і ўвагі блізкіх людзей.
Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена шчасцем, любоўю і спакоем, дорыць незабыўныя прыемныя ўражанні, радасныя падзеі і толькі пазітыўныя эмоцыі!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам