ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з 70-годдзем Людмілу Васільеўну Алейчык!
Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні
Іншыя Навіны

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Уладзімір Кузняцоў, начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Загадчыца сектара аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Аксана Буйчык у сваім дакладзе азнаёміла прысутных з электроннымі калекцыямі НББ у сферы культуры і мастацтва і іх роллю ў папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

Загадчыца сектара аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Вольга Ісаева разгледзела асаблівасці неабходных рэстаўрацыйных работ перад сканаваннем і фарміраваннем электроннай копіі бібліятэчнага дакумента.

У вэбінары ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Нацыянальнай і абласных бібліятэк.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам