ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-трэнінг па выкарыстанні БД выдавецтва OUP
Біблія Гутэнберга

Урачысты вечар і акцыя перадачы кніг

Урачысты вечар і акцыя перадачы кніг
Іншыя навіны

6 снежня ў канферэнц-зале адбыўся ўрачысты вечар з нагоды 20-годдзя выдавецтва “Чатыры чвэрці”, а таксама акцыя перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі выдавецтва “Чатыры чвэрці”, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Урачысты вечар, прысвечаны 20-годдзю выдавецтва, стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці мінулых гадоў і памятнай сустрэчай з аўтарамі, сябрамі, калегамі, партнёрамі.

На сустрэчы сабраліся прадстаўнікі арганізацый, ведамстваў, устаноў, пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя госці, а таксама грамадскія дзеячы, літаратары, мастакі, кампазітары, музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдавецтвам. У святочным канцэрце ўзялі ўдзел вядучыя калектывы краіны, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзіцячыя ансамблі, паэты, барды і інш.

У рамках урачыстага вечара адбылася акцыя перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі часткі тыражу кнігі Э.М. Загарульскага “Белая Русь с середины I тысячелетия до середины XIII века” з удзелам аўтара, а таксама намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Тозіка і старшыні праўлення ААТ “Прыёрбанк” С.А. Касцючэнкі, якія падтрымалі гэтае выданне.

Выдавецтва “Чатыры чвэрці” добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. За 20 гадоў калектыў выдавецтва ініцыяваў мноства кніжных серый, накіраваных на адраджэнне і падтрымку важных для Беларусі тэм. Серыя “Наши духовные ценности” (выходзіць з 1995 года) з дапамогай поўнакаляровых кніг-альбомаў дапамагае чытачам арыентавацца ў свеце праваслаўнай веры і культуры. Серыя “Асоба і час” у артыкулах і фатаграфіях расказвае пра жыццё і творчасць выдатных культурных дзеячаў Беларусі. Серыя “Дети войны” ўключае як творы прафесійных паэтаў і пісьменнікаў, так і ўспаміны саміх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам