ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Успамінаючы мясціны Караткевіча
Выстаўка “Movement” у межах I Трыенале “Канцэпт”

У бібліятэцы прайшоў Расійска-беларускі форум новых культурных ініцыятыў

У бібліятэцы прайшоў Расійска-беларускі форум новых культурных ініцыятыў
Іншыя Навіны

25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Расійска-беларускі форум новых культурных ініцыятыў.

У рамках навуковага форуму прайшлі пленарнае пасяджэнне “Культурныя ініцыятывы як асновы развіцця творчых індустрый у Расіі і Беларусі” і круглыя сталы па наступных тэмах: “Павышэнне канкурэнтаздольнасці творчых прадуктаў і паслуг айчынных прадпрымальнікаў”, “Патэнцыял творчых прадуктаў, якія фарміруюць нацыянальную каштоўнасць на аснове матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў Расіі і Беларусі”, “Культура ў сучаснай інфармацыйнай прасторы”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты федэральных, рэгіянальных і муніцыпальных органаў улады ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўстаноў культуры і адукацыйных арганізацый, прадстаўнікі медыясупольнасці, фондаў і арганізацый у сферы крэатыўных індустрый.

Удзельнікі абмеркавалі пытанні арганізацыі і правядзення сумесных творчых праектаў, культурных мерапрыемстваў, выстаў-кірмашоў, фестываляў, конкурсаў, падзяліліся меркаваннем аб неабходнасці развіцця творчых ініцыятыў у рэгіёнах дзвюх краін, узаемнай папулярызацыі і інфармацыйнай падтрымкі праектаў, абмяняліся вопытам іх паспяховай рэалізацыі ў Расіі і Беларусі.

Усе спікеры падкрэслілі, што магістральным напрамкам ва ўмацаванні славянскай культурнай прасторы з’яўляецца рэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін.

Гасцям форуму Музейна-выставачным цэнтрам “Росфото” была прэзэнтавана фотавыстава, прысвечаная Мінскай школе фатаграфіі (1960–2000). У экспазіцыі – 50 работ, сярод аўтараў якіх папулярныя фатографы: Віктар Бутра, Анатоль Дудкін, Яўген Казюля, Міхаіл Жылінскі, Ігар Саўчанка, Уладзімір Парфенок, Сяргей Кажамякін. Фотапрацы, хоць і раздзелены паміж сабой рознымі часовымі прамежкамі, дэманструюць пэўнае эстэтычнае падабенства і характарызуюцца пераклічкай разважанняў як аб беларускай і савецкай гісторыі, так і аб медыйных магчымасцях фатаграфіі.

Сучасны перыяд мінскай фатаграфіі прадстаўлены ў калекцыі “Росфото” такімі творамі, як серыя-дакумент “Со-творение” Данііла Парнюка, партрэтная серыя “Праз дзве хвіліны” Андрэя Калеснікава, серыя прац Андрэя Вазнясенскага, выкананых у альтэрнатыўнай тэхніцы друку – гуміарабіцы. Гэтыя фотасерыі, створаныя ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя, дазваляюць зноў гаварыць аб мінскай школе фатаграфіі як аб супольнасці на фоне агульнай глабалізацыі фотамастацтва і ўзрастаючай цікавасці да міжнародных універсітэцкіх школ фатаграфіі.


З экспазіцыяй можна азнаёміцца да 9 снежня 2021 г. у атрыуме 2-га паверха бібліятэкі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам