ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У сусветнай анталогіі жаночай паэзіі прадстаўлены беларускі
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна: штрыхі да 121-годдзя (+ відэа)

Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

27 снежня дружны калектыў бібліятэкі сабраўся на незвычайную рабочую планёрку... святочную!

Навагоднюю нараду пачаў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Суша. Ён цёпла павіншаваў калег і адзначыў, што ў наступным годзе Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спаўняецца цэлае стагоддзе, а значыць 2022 год для супрацоўнікаў абавязкова будзе яркім і насычаным.

Парадаваць калектыў і нагадаць пра чараўніцтва і цуд прыйшоў сам Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягуркай. Тымбілдынг атрымаўся насычаным: казачныя персанажы разам з супрацоўнікамі гулялі, разгадвалі загадкі, спявалі навагоднія песні.

Радасны настрой падтрымала прафесійнае цыганскае шоу “Алюр”. У цёплай атмасферы прагучалі вакальныя хіты калектыву і музычныя кампазіцыі з барабанамі, гітарай і бубнамі. Салісты “Алюру” Наталля Гарбачова і Сяргей Радзівонаў зарадзілі работнікаў бібліятэкі святочнай энергетыкай і пажадалі выканання запаветных жаданняў, моцнага здароўя і пазітыву.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам