ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы
Кароткі позірк на Іран

Ствараючы жыццё сваёй мары

Ствараючы жыццё сваёй мары
Іншыя навіны

16 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла інфармацыйная праграма “Стварачы жыццё сваёй мары”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка Адліку”.


На праграме былі разгледжаны тэхнікі НЛП (нейралінгвістычнага праграмавання), з дапамогай якіх можна навучыцца мадэляваць абставіны свайго жыцця.

Упершыню ў праекце “Кропка Адліку” прыняў удзел прадстаўнік далёкага замежжа – Джэк Маканіі, вядомы трэнер НЛП з дваццацігадовым стажам, аўтар шэрага кніг і відэаматэрыялаў з Даніі.

Па яго словах, наша ўсведамленне запоўнена бясконцым патокам думак, якія адцягваюць увагу і не даюць сканцэнтравацца на тым, чаго мы хочам. Значная частка нашых думак абумоўлена страхам, трывогай, сумненнямі. Замест таго каб сфакусавацца на сваёй мэце, мы часта канцэнтруемся на яе супрацьлегласці – страху і паражэнні, тым самым прывабліваючы непрыемнасці ў сваё жыццё.

Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны некалькі практыкаванняў па візуалізацыі жаданняў, дадзены рэкамендацыі, як выразна фармуляваць мэты і жаданні, узмацніць творчы патэнцыял, змяніць вобраз сябе, які перашкаджае самому.

У праграме прынялі ўдзел больш за сто чалавек.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам