ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”
На карысць Радзіме

Снежная казка

Снежная казка
Іншыя навіны

20 снежня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Снежная казка” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі навучыліся рабіць кампазіцыі ў тэхніцы выцінанкі. У выніку ў маленькіх удзельнікаў з’явіліся чарадзейныя зімнія ўскрайкі лесу з пушыстымі елачкамі і снежнымі казачнымі хаткамі. Каля хатак размясціліся снегавічкі, а з лесу да іх прыбеглі іх сябры – зайчыкі і лісічкі. І ўвесь гэты зімовы пейзаж дапоўніў снегапад з карункавых сняжынак.

Юныя майстры ішлі дамоў у цудоўным настроі і з гатовымі аздабленнямі для свайго дома да самага любімага свята дзятвы – Новага года.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам