ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апублікаваны план правядзення XІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Пра першы беларускі “Буквар” гавораць і пішуць

Следам за Маркам Шагалам

Следам за Маркам Шагалам
Іншыя навіны

4 красавіка ў бібліятэцы студэнты 1-га курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка віртуальна прайшлі жыццёвымі дарогамі Марка Шагала.

Такую магчымасць яны атрымалі падчас экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечанай творчасці выдатнага мастака. Экскурсанты даведаліся пра магчымасці бібліятэкі як сацыякультурнага цэнтра, пазнаёміліся з кнігамі і альбомамі пра творчую спадчыну мастака, а падчас дэманстрацыі электроннай прэзентацыі акунуліся ў яркі, дзіўны і зачаравальны свет, створаны на палотнах Маркам Шагалам.

Будучыя педагогі нават адчулі сябе мастакамі – стварылі карціну, выкарыстоўваючы вобразы твораў майстра. У канцы экскрусіі яны наведалі выстаўку музея кнігі “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі”.

А хто з праслаўленых беларусаў нарадзіўся ў вашых краях? У Год малой радзімы прапануем пашырыць свае веды пра іх! Без сумнення, мы зможам у гэтым дапамагчы. Прыходзьце ў бібліятэку на экскурсіі па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Міхася Зарэцкага, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Францыска Скарыны і даведайцеся больш пра вядомых землякоў і месцы на карце Беларусі і свету, звязаныя з іх жыццём.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам