ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Следам за Маркам Шагалам
Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў

Пра першы беларускі “Буквар” гавораць і пішуць

Пра першы беларускі “Буквар” гавораць і пішуць
Іншыя навіны

2 красавіка сусветная супольнасць адзначыла Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, прымеркаваны да дня нараджэння легендарнага дацкага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсена. І гэта натуральна, бо дзіцячая кніга ва ўсёй сваёй разнастайнасці з’яўляецца найважнейшым сродкам развіцця асобы, асветы, распаўсюджвання ведаў. Вядома, самая запамінальная – першая кніга. Для большасці з нас такой кнігай стаў буквар.

Да юбілею першага ў свеце буквара Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымеркавала выстаўку “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі”, якая адкрылася ў музеі кнігі 29 сакавіка 2018 года. Гэта мерапрыемства, як і святкаванне Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, знайшло адлюстраванне ў выпусках навін на беларускім тэлебачанні і радыё, у друкаваных і электронных СМІ:

Першая ў свеце кніга пад назвай “Буквар” мае беларускія карані і была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі. Пра гэта ўнікальнае выданне, якое захавалася толькі ў двух асобніках, пішуць у многіх сродках масавай інфармацыі.

У сувязі з падрыхтоўкай выстаўкі, прысвечанай беларускаму “Буквару”, з’явіўся цэлы шэраг публікацый пра самае першае выданне з такой назвай:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам