ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нябачныя для ўсіх анёлы…
Візіт у Германію

Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”

Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”
Іншыя навіны

11 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка “Калекцыянер” Выдавецкага дома “Звязда”.


Ідэя выдання зборніка “Калекцыянер” належыць Уладзіміру Зяньковічу і Дзмітрыю Гулецкаму. Мэта зборніка – паказаць, што і сёння ў нашай краіне існуе высокая культура калекцыйнай справы.

Выданне змяшчае артыкулы даследчыкаў і калекцыянераў па беларускай нумізматыцы, картаграфіі, баністыцы, філатэліі са старажытных часоў да нашых дзён. Зрабілі гэтую кнігу, багата ілюстраваўшы свае даследаванні, калекцыянеры розных краін – Беларусі, ЗША, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі. Усіх аб’яднала цікавасць да калекцыйных вышукаў у сувязі з гісторыяй Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

“Прыемна, што фонды бібліятэкі папоўніліся сёння такім цудоўным творам даследчыкаў у сферы дапаможных гістарычных дысцыплін. Кніга зойме ганаровае месца сярод падобных выданняў у калекцыі нацыянальнай кнігі”, – адзначыла пад час урачыстасці намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

У рамках прэзентацыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала для гасцей кніжную выстаўку-прагляд, на якой былі прадстаўлены выданні айчынных і замежных аўтараў па такіх напрамках калекцыяніравання, як нумізматыка, баністыка, геральдыка, картаграфія, фалерыстыка і інш.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам