ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краязнаўства Брэстчыны
Нябачныя для ўсіх анёлы…

Прэзентацыя новых кніг

Прэзентацыя новых кніг
Іншыя навіны

18 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя новых кніг серыі “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” Выдавецкага дома “Звязда”.


Кніжная серыя “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” была заснавана ў 1988 годзе, але ў эканамічна і ідэйна цяжкія 1990-я серыя паступова сышла на нуль. Адрадзіць яе вырашылі ў 2013 г. спецыяльна да 60-годдзя часопіса.

Першай у адноўленай серыі была выдадзена кніга ўспамінаў тых, хто працаваў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады або быў яго пастаянным аўтарам. Другая кніга серыі – авантурна-прыгодніцкі іранічны дэтэктыў Алёны Беланожкі, галоўнымі героямі якога з’яўляюцца прадстаўнікі шоў-бізнесу. Трэцяя кніга серыі – захапляльны зборнік гістарычных аповесцей, які быў напісаны браслаўскім празаікам Уладзімірам Мажылоўскім.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтары кніг, рэдактары часопіса “Маладосць”, спецыяльна запрошаныя цікавыя асобы, а таксама музычны гурт “Music for people”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам