ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ранішнік “Навагоднія прыгоды”
У чаканні цуду

Праект па факсімільным перавыданні кніг Скарыны

Праект па факсімільным перавыданні кніг Скарыны
Іншыя навіны

26 снежня а 15-й гадзіне ў Круглай зале (2-гі паверх) адбудзецца цырымонія афіцыйнага запуску агульнанацыянальнага праекта па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.


Пад час мерапрыемства будзе падпісаны ў друк першы том поўнага збору прац беларускага і ўсходнееўрапейскага першадрукара.

Выдавецкі праект, ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі якога сталі Белзнешэканомбанк і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання.

Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе і Вільні. Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара прадставіць каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і стане базавай крыніцай для гістарычных, філалагічных, культуралагічных і кнігазнаўчых даследаванняў.

Выпушчаныя выданні будуць перададзены ў навуковыя, навучальныя, культурныя, грамадскія арганізацыі Беларусі і замежных краін.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам