ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паспець усё: агляд цікавых кніг да Новага года
Беларусь мая сінявокая: падведзены вынікі першага Года малой радзімы

Пра лёсы дзяржаўнасці ў фармаце адкрытага дыялогу

Пра лёсы дзяржаўнасці ў фармаце адкрытага дыялогу
Іншыя навіны

19 снежня ў бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці”, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Цэнтральны камітэт грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ).

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя першай кнігі пяцітомніка “Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці”, якая выйдзе ў свет у выдавецкім доме “Беларуская навука”. Аўтарскі калектыў – вучоныя-гісторыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шэрагу вышэйшых навучальных устаноў.

На мерапрыемстве выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён адзначыў важнасць юбілею БССР у кантэксце гісторыі Беларусі і распавёў пра экспазіцыю, якую падрыхтавала галоўная бібліятэка краіны да 100-годдзя БССР. Выстаўка “«Маніхвэст» Рэспублікі” прадставіць унікальныя дакументы, на старонках якіх адлюстраваны лёсавызначальныя дзяржаўныя падзеі ў гісторыі нашай краіны.

“Адкрыты дыялог” – праект БРСМ, які ўяўляе сабой шырокую дыскусійную пляцоўку для моладзі. Юныя актывісты задавалі вострыя пытанні на тэму беларускай дзяржаўнасці. Адказ перад моладдзю трымалі прадстаўнікі органаў улады, палітыкі, прадпрымальнікі, грамадскія дзеячы.

Для ўдзельнікаў адкрытага дыялогу была падрыхтавана выстаўка матэрыялаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Экспазіцыя прадставіла навуковыя і навукова-папулярныя выданні, манаграфіі і калектыўныя працы, асобныя артыкулы і карты, якія раскрываюць перадумовы і фактары абвяшчэння 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязеў з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам