ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па сістэме “Антыплагіят”
Тэставы доступ да сістэмы “Антыплагіят”

Навагоднія мары збываюцца ў бібліятэцы!

Навагоднія мары збываюцца ў бібліятэцы!
Іншыя навіны

У перыяд самых радасных і чаканых свят – Новага года і Каляд – здзяйсняюцца запаветныя жаданні і мары. 17 снежня ў бібліятэцы адбылася экскурсія для дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.


Пра наведванне Нацыянальнай бібліятэкі марылі дзеці з сем’яў Гаўрычэнка і Куліковых. Менавіта пра такое жаданне напісалі яны ў сваіх лістах Дзеду Марозу.

Супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак сюрпрыз. Экскурсію з наведваннем музея кнігі і агляднай пляцоўкі для іх правяла… Снягурка. Экскурсійная праграма прадугледжвала не толькі знаёмства з бібліятэкай, але і выкананне заданняў, якія дзеткам прапанавала ўнучка Дзеда Мароза.

Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі бібліятэкі, работай чытальных залаў, сістэмай дастаўкі дакументаў. З цікавасцю дзяўчынкі і хлопчыкі разглядалі мастацкія пано і карціны ў кальцавых калідорах, якія ствараюць непаўторнае аблічча галоўнага кнігасховішча краіны. У музеі кнігі дзеці пазнаёміліся з рэдкімі кнігамі, рукапісамі, выданнямі Францыска Скарыны пражскага перыяду.

На агляднай пляцоўцы чакаў яшчэ адзін навагодні сюрпрыз: юных гасцей вітаў сам Дзед Мароз. І, канечне ж, дзеці атрымалі ад яго падарункі – цукеркі і паветраныя шары. Скончылася экскурсія аглядам панарамы горада.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам