ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці
Да 75-годдзя трагедыі Хатыні: прэзентавана кніга Артура Зельскага

Музейныя заняткі “Кніжная гравюра”

Музейныя заняткі “Кніжная гравюра”
Іншыя навіны

18 сакавіка ў музеі кнігі ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі “Кніжная гравюра”.

Гравюра – від графічнага мастацтва, які валодае сваёй мовай, эстэтыкай і магчымасцямі. Гравюрай называецца адбітак выявы, зроблены са спецыяльна вырабленай дошкі. Спецыфічная асаблівасць гравюры – яе тыражнасць, альбо магчымасць атрымліваць значную колькасць раўнацэнных адбіткаў. Аднак кожны адбітак, атрыманы з друкаванай формы, – асаблівы.

На занятках дзеці ўбачылі кнігі, якія з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі еўрапейскага гравіравальнага мастацтва.

Францыск Скарына быў адным з першых, хто ў кірылічным кнігадрукаванні ўдала выкарыстаў гравюру як сродак перадачы зместу кнігі. Унікальнымі творамі мастацтва з’яўляюцца партрэт беларускага перашадрукара і агульны тытульны аркуш для пражскіх кніг Бібліі. У пражскіх выданнях Скарыны змешчаны 47 гравюрных ілюстрацый. Важнымі элементамі мастацкай аздобы кніг першадрукара сталі застаўкі, віньеткі і канцоўкі. Яркая асаблівасць выданняў – прыгожыя ініцыялы, аздобленыя выявамі кветак, лісцяў, птушак, звяроў, рыб і людзей.

У музеі кнігі ўдзельнікі ўбачылі арыгіналы кніг Ф. Скарыны. Пагартаць кнігі першадрукара і падрабязна пазнаёміцца з элементамі мастацкага афармлення дзецям дапамагло факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое дакладна перадае ўсе асаблівасці арыгіналаў.

У экспазіцыі ўдзельнікі заняткаў убачылі кнігі, ілюстраваныя беларускім гравёрам Максімам Вашчанкам, які адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку медзярыту. У слуцкім выданні “Манархія Турэцкая” (1678) змешчаны яго 19 падпісных гравюр на медзі.

Дзетак і дарослых уразіла кніга Мацея Казіміра Сарбеўскага, якая была надрукавана ў Антвэрпене ў знакамітай друкарні Плантэна ў 1632 г. і мае тытульны аркуш па эскізе фламандскага мастака Пітэра Паўля Рубенса.

Адным з найбольш цікавых французскіх выданняў XVIII ст. лічыцца фаліянт “Каранацыя Людовіка XV”. Кніга складаецца з дзвюх частак, у якіх апісваецца цырымонія каранацыі і касцюмы ўдзельнікаў. Афармлялі выданне 19 мастакоў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі ўнікальную магчымасць даведацца шмат цікавага пра кніжную гравюру, на ўласныя вочы паглядзець кніжныя помнікі XVI–XVIII стст., а таксама самім зрабіць адбіткі выяваў з дошак.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам