ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цэлы свет – дзецям
І цуд адбудзецца!.. Музыка Каляд і Новага года

Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў

Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў
Іншыя навіны

13-14 снежня 2007 года ў Варшаве (Рэспубліка Польшча) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў", арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай у Варшаве і Міністэрствам культуры і мастацтваў Рэспублікі Польшча.



У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел бібліятэчныя і архіўныя спецыялісты і навукоўцы з Беларусі, Літвы, Расіі і Польшчы. Канферэнцыя праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Адкрылі канферэнцыю Т. Макоўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве і З.Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесар, дырэктар Інстытута гісторыі міжнародных даследаванняў Вармінска-Мазурскага універсітэта ў Ольштыне. Праграма канферэнцыі складалася з 4-х сесій. З дакладамі, прысвечанымі рабоце з кніжнымі і архіўнымі зборамі Радзівілаў, выступілі 17 чалавек.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна выступіла з дакладам "Radziviliana: стратэгія рэканструкцыі кніжнага збору ў Беларусі"; заг. навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Г.У. Кірэева - "Кнігі з нясвіжскага збору Радзівілаў у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".

У дакладах і выступленнях удзельнікаў канферэнцыі былі разгледжаны тэарэтычныя пытанні,акрэслены праблемы і перспектывы, асноўныя напрамкі работы па рэканструкцыі кніжнага збору Радзівілаў. Былі таксама прадстаўлены даклады, прысвечаныя практычнай рабоце з фондамі ў розных бібліятэках і ўстановах, праблемам выяўлення і атрыбутавання кніг з калекцый Радзівілаў. У іх змяшчалася інфармацыя аб знаходжанні тых або іншых дакументаў ці асобных помнікаў у фондах бібліятэк і архіваў.

Усе ўдзельнікі адзначылі ў сваіх выступленнях, што стварэнне агульнага рэестра кніжных збораў Радзівілаў з’яўляецца перспектыўным напрамкам работы бібліятэк. Гэта праграма доўгачасовая, патрабуе як добрых спецыялістаў, так і адпаведнага тэхнічнага абсталявання, новых метадычных прынцыпаў навуковага апісання кніг на аснове новых тэхналогій: распрацоўку адзіных крытэрыяў прадстаўлення інфармацыі, магчымасцей канвертавання запісаў.

Напрыканцы канферэнцыі адбылася дыскусія па найбольш значных і праблемных пытаннях рэканструкцыі нясвіжскай бібліятэкі, шляхах рашэння праблем намаганнямі ўсіх бібліятэк і ўстаноў, якія ў сваіх фондах захоўваюць кнігі з распыленых збораў Радзівілаў, выпрацоўкі агульных падыходаў да методыкі прадстаўлення бібліяграфічнага запісу, стварэння электроннай бібліятэкі.

Рэалізацыя нацыянальнага праекта "Radziviliana" прывяла да разумення неабходнасці стварэння мегапраекта з удзелам краін, у якіх захоўваюцца часткі радзівілаўскай дакументальнай спадчыны.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча арганізавала сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага боку.
Кірухіна Людміла Генадзьеўна Кірэева Галіна Уладзіміраўна

 

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам