ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нястомная спадарожніца Янкі Купалы
Аб чым нашэптваюць архівы?

Казачна цікава прайшоў навагодні ранішнік у бібліятэцы!

Казачна цікава прайшоў навагодні ранішнік у бібліятэцы!
Іншыя навіны

24 снежня ў канферэнц-зале адбыўся навагодні інтэрактыўна-рэактыўны тэатралізаваны спектакль “Магія навагодняй ночы” для дзяцей супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска.

Чароўную атмасферу на працягу ўсяго спектакля стваралі казачныя персанажы. Маленькія гледачы з галавой акунуліся ў падарожжа, поўнае цікавых прыгод і таямнічых сустрэч, і даведаліся, што дабрыня, смеласць і сапраўдная дружба пераадолеюць любыя выпрабаванні і цяжкасці.

magicNY2021_1.JPG

Сапраўднага чараўніцтва дзеці чакалі цэлы год, таму з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў забаўляльна-гульнявой праграме, перамагалі ў конкурсах і вадзілі карагоды. Асабліва парадаваў галоўны зімовы чараўнік – Дзед Мароз, які традыцыйна запаліў яркія гірлянды і падарыў дзецям навагоднія падарункі!

magicNY2021_2.JPG

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам