ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лета з добрай кнігай
Падказка для бібліяфілаў

“Каб не страціць свае карані і не стаць манкуртам”: прэзентавана кніга Міколы Маляўкі

“Каб не страціць свае карані і не стаць манкуртам”: прэзентавана кніга Міколы Маляўкі
Іншыя навіны

29 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў”.

Страціць гістарычную спадчыну і забыць адкуль твой род – значыць, страціць частку сябе, стаць абязлічаным чалавекам без мінулага. Таму ў наш імклівы і зменлівы век асабліва важкае значэнне набывае захаванне нацыянальнай спадчыны на ўзроўні разумення і ведання сваіх традыцый.

У Год малой радзімы ў выдавецтве “Народная асвета” выйшла цудоўнае выданне для дзяцей і бацькоў, якое ў даступнай форме знаёміць з традыцыйным побытам нашых продкаў ва ўсіх яго аспектах: жыллё, прылады працы, адзенне, гульні, святы і многае-многае іншае. Кніга “Спадчына” Міколы Маляўкі пад адзінай вокладкай спалучыла гісторыю, быт і культуру продкаў беларусаў.

Аўтар падрыхтаваў для чытачоў цікавыя заданні: трэба знайсці адказы на пытанні і разгадаць загадкі. А яшчэ ў кнізе змешчана шмат займальных гісторый, народныя прыкметы, прыказкі і прымаўкі, вершы, мноства малюнкаў і фотаздымкаў.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел аўтар кнігі Мікалай Маляўка, дэкан факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Ждановіч, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі Барыс Лазука, пісьменнікі Мікола Чарняўскі і Яўген Хвалей, генеральны дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Вашкевіч.

Правялі сустрэчу вядучыя радыёстанцыі “Беларусь” Павел Лазовік і Таццяна Гаргалык. З беларускай песеннай спадчынай гасцей пазнаёмілі ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Явар” сярэдняй школы №159 г. Мінска.

Напрыканцы мерапрыемства дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя Калістратава перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экзэмпляр выдання “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў”. Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Даўгаполава падзякавала за каштоўную кнігу, якая, несумненна, стане не проста добрым навучальным дапаможнікам для падрастаючага пакалення, але і захапляльным падарожжам па гісторыі роднага краю.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам