ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепшыя кнігі Беларусі – 2006
Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка

III Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Іншыя навіны

16–17 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца III Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні "Кніга Беларусі: повязь часоў".


Ужо стала добрай традыцыяй у дзень нараджэння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сярэдзіне верасня праводзіць Кнігазнаўчыя чытанні, на якіх разглядаюцца тэарэтычныя праблемы кнігазнаўства, пытанні гісторыі кнігі, друкарняў і кнігазбораў, паведамляецца аб асобных калекцыях, унікальных рукапісах і старадруках.

III Кнігазнаўчыя чытанні будуць прысвечаны кніжнай культуры Беларусі. Тэма чытанняў "Кніга Беларусі: повязь часоў" была падтрымана двухбаковай беларуска-польскай камісіяй па сумеснай культурнай спадчыне, якая ўжо шмат гадоў плённа працуе пры Дэпартаменцк па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі.

Арганізатары чытанняў – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуска-польская кансультацыйная камісія па справах гісторыка-культурнай спадчыны, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рамках III Кнігазнаўчых чытанняў, акрамя пленарнага пасяджэння, плануецца работа наступных секцый:

1-я секцыя. Гісторыя беларускага кнігадрукавання. Мастацтва кнігі;
2-я секцыя. Беларускія гістарычныя кнігазборы ў часе і прасторы;
3-я секцыя. Старая кніга і новыя тэхналогіі: праблемы суіснавання. Тэорыя і практыка работы аддзелаў рэдкіх кніг. Кніга ў музейнай экспазіцыі.

У чытаннях прымаюць удзел бібліятэкары, архівісты, музейныя работнікі, навукоўцы, выкладчыкі ВНУ. На ўдзел у міжнародных чытаннях паступіла 56 заявак з Беларусі, ЗША, Польшчы, Расіі. Сярод удзельнікаў – супрацоўнікі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, навукоўцы з Варшавы, Любліна, Ольштына, Кракава, Катавіцэ, спецыялісты з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, з бібліятэк і музеяў Полацка, Гродна, Гомеля і інш. На чытаннях будуць абмяркоўвацца пытанні гісторыі беларускай кнігі, лёсы гістарычных кнігазбораў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты абмяняюцца думкамі і вопытам па прымяненню новых інфармацыйных тэхналогій у рабоце з помнікамі кніжнай культуры.

Матэрыялы III Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў плануецца выдаць асобным зборнікам.

Да Кнігазнаўчых чытанняў прымеркавана кніжная выстаўка "Кніга Беларусі: повязь часоў".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам