ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Ён уздымаў старонкі даўніны”
О спорт, ты – мір!

“Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”

“Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”
Іншыя Навіны

Да ўвагі гісторыкаў, бібліяграфазнаўцаў, студэнтаў і аспірантаў профільных адукацыйных устаноў.

У выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пабачыла свет манаграфія “Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021”. Выданне з’яўляецца вынікам плённай навуковай дзейнасці Таццяны Васільеўны Кузьмініч, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, аўтара навуковых, вучэбных і метадычных прац па тэорыі і гісторыі беларускай бібліяграфіі, фарміраванні бібліятэчных фондаў, стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, інфармацыйнай культуры асобы.

Kuzminich-2.jpg

Грунтоўная навуковая праца ў комплексе дэманструе розныя аспекты развіцця беларускай нацыянальнай бібліяграфіі на працягу апошняга стагоддзя. У даследаванні даюцца характарыстыкі найбольш значных бібліяграфічных крыніц і рэалізаваных метадычных падыходаў, аналізуюцца вытокі сучаснай нацыянальнай бібліяграфіі, падсумоўваецца яе рэсурсна-бібліяграфічны склад, што дапамагае вызначыць перспектыўныя кірункі развіцця на сучасным этапе.

У выданні аналізуюцца метадалагічныя асновы гісторыі і тэорыі бібліяграфіі, прапаноўваецца новы падыход да разгляду нацыянальнай бібліяграфіі як адзінага ўтварэння, незалежна ад тэрыторыі, на якой ствараліся дакументныя масівы і крыніцы нацыянальнай бібліяграфіі. Бібліяграфічныя з’явы даюцца ў кантэксце гістарычных працэсаў, паказваюцца сучасныя ўласцівасці грамадскага жыцця і звязаныя з імі рэаліі бібліяграфічнай дзейнасці.

Праца складаецца з раздзелаў, якія даюць уяўленне пра сутнасць нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі, яе ролю для гісторыка-навуковых даследаванняў, сувязі са спецыяльнымі гістарычнымі дысцыплінамі, паказаны спецыфіка і склад інфармацыйных рэсурсаў, створаных у яе межах на розных этапах развіцця, асаблівасці сучаснай арганізацыйнай структуры і рэсурснага напаўнення. Манаграфія суправаджаецца пералікам бібліяграфічнай прадукцыі, створанай суб’ектамі беларускай нацыянальнай бібліяграфіі за стагадовы перыяд яе гісторыі.

Даследаванне спрыяе фарміраванню новых навуковых ведаў у межах айчыннага бібліяграфазнаўства, навукова-інфармацыйнаму забеспячэнню адукацыйнай практыкі. Выданне будзе карысным не толькі для спецыялістаў бібліятэчна-інфармацыйнай сферы, але і для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай нацыянальнай бібліяграфіі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам