ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Гродне прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове
“Продлись, продлись очарованье”: літаратурная гульня да 215-годдзя з дня нараджэння Ф.І. Цютчава

Факсіміле першага ў свеце “Буквара” – у фондах Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі

Факсіміле першага ў свеце “Буквара” – у фондах Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

На працягу ўсяго года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 400-гадовага юбілею ўнікальнага старажытнага помніка кніжнай культуры краіны.

На гэты раз урачыстыя мерапрыемствы з нагоды выхаду ў свет факсімільнага выдання “Буквара”, кнігі, якая паклала пачатак шматвяковай традыцыі многіх народаў у галіне пачатковага навучання грамаце, прайшлі ў Латвійскай Рэспубліцы.

20 снежня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў “Замак святла” ​​– новы будынак Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі, дзе перадаў у дар факсіміле першага беларускага “Буквара” і распавёў прысутным пра гісторыю яго стварэння. “У 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе (цяпер горад Вевіс), недалёка ад Вільні, быў выдадзены «Буквар». Гэта было адно з самых старажытных беларускіх выдавецтваў, якое выпускала кнігі на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах. Да таго былі іншыя навучальныя выданні, але менавіта гэта – першы «Буквар». Выданне аказала істотны ўплыў на развіццё кніжнай традыцыі адукацыйнай дзейнасці не толькі на беларускіх землях, але і ў многіх краінах Еўропы і Азіі”, – адзначыў Раман Матульскі.

Перад гасцямі ўрачыстага мерапрыемства выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Васіль Марковіч і дырэктар Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі Андрыс Вілкс, які ў сваю чаргу падзякаваў за каштоўны падарунак і перадаў у дар беларускаму боку лічбавую копію Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588).

Унікальны экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 года з Латвіі раней быў прадэманстраваны для шырокай публікі на міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, адкрыццё якой адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 верасня 2017 года. Вялікае садзейнічанне ў рэалізацыі магчымасці прадставіць унікальны помнік у Беларусі аказалі кіраўніцтва Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі і Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Партнёрамі па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам