ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”
Песня шчырага сэрца

Загадкавы Кітай

Загадкавы  Кітай
Іншыя навіны

13 ліпеня а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Загадкавы Кітай”.


Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, належаць маладой фотамастачцы Лоле Підлускай, ураджэнцы Беларусі, якая з 2001 года жыве ў Кітаі.

Паездкі ў розныя гарады і правінцыі Кітая дапамаглі фотамастачцы пазнаць гэтую далёкую краіну не горш, чым родную Беларусь. Пяць гадоў яна правяла ў Шанхаі і столькі ж на трапічным востраве Хайнань. Частыя падарожжы па востраве, жыццё на ім і любоў да фатаграфіі – усё гэта дазволіла стварыць вялікую калекцыю фатаграфій, з якой можна атрымаць багатую інфармацыю.

Працуе Лола ў розных жанрах фотаздымкі – пейзаж, архітэктурная здымка, анімалістыка, партрэт.

На выстаўцы “Загадкавы Кітай”, якая будзе доўжыцца да 17 верасня, госці змогуць убачыць Паднябесную вачыма таленавітай фотамастачкі, адкрыць для сябе і наблізіць свет далёкага Усходу.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам