ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Маленькі прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры “прызямліўся” ў Мінску
Мама, тата, я – здаровая сям’я

Выхаваныя вайной: фатаграфіі, лісты, успаміны

Выхаваныя вайной: фатаграфіі, лісты, успаміны
Іншыя навіны

22 чэрвеня ў бібліятэцы адкрылася фотадакументальная выстаўка “Дзеці, якія перамаглі вайну”.


Дзеці і вайна... 22 чэрвеня 1941 года гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя паняцці сталі страшнай рэальнасцю для многіх дзяцей. Вайна бязлітасна уварвалася ў іх жыцці, нанёсшы невылечныя раны і пакінуўшы цяжкія ўспаміны, якія немагчыма забыць. Але насуперак усім жахам і галечы, дзеці вучыліся, гулялі, працавалі, змагаліся нароўні з дарослымі і як маглі набліжалі дзень Перамогі.

Прадстаўленыя на выстаўцы ацалелыя фатаграфіі, зробленыя ваеннымі карэспандэнтамі, дазволілі наведвальнікам пранікнуцца атмасферай таго часу і адчуць груз выпрабаванняў, які лёг на плечы дзяцей вайны. Пазбаўленыя ўсіх радасцей свайго ўзросту, яны ўсё ж такі здолелі захаваць у сабе пачуццё прыгожага і прагу да творчасці. Вярнуўшыся да мірнага жыцця, многія з іх сталі пазней выбітнымі дзеячамі мастацтваў. Сярод іх – Муслім Магамаеў, Андрэй Таркоўскі, Марк Захараў, Яўгеній Еўсцігнееў, Галіна Вішнеўская, Іна Макарава і многія іншыя.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел Алена Далгаполава, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Ада Калганава, дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, і Кацярына Шумянцава, загадчыца аддзела культурных праграм Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў.

“Дзеці, якія перамаглі вайну” – не толькі выстаўка-ўспамін, гэта выстаўка-настаўленне дарослым, што дзяцінства павінна быць мірным, радасным і шчаслівым. І ніяк інакш!

Наведаць экспазіцыю можна ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 13 ліпеня 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам