ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Праект бібліятэкі – лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі”
Калодзеж сімвалаў і сэнсаў

Свет вачыма дзяцей

Свет вачыма дзяцей
Іншыя навіны

22 мая ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Свет вачыма дзяцей”, прымеркаванай да Дня абароны дзяцей.


Экспазіцыя змясціла каля 25 твораў выхаванцаў ізастудыі “Васілёк”, якая працуе больш за 18 год у Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху.

“Мы сабраліся сёння тут з вельмі прыемнай нагоды – чарговы раз адкрыць для сябе творчасць дзяцей ізастудыі «Васілёк». Творы выхаванцаў студыі ўжо ведаюць у розных краінах свету”, – адзначыла пад час урачыстасці начальнік спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Антаніна Змушко. Яна пажадала юнакам стаць паспяховымі людзьмі і мець усё больш і больш выставак у скарбонцы асабістых дасягненняў.

Юныя мастакі ізастудыі “Васілёк” бралі ўдзел у міжнародных выстаўках у Японіі, Германіі, Францыі, Расіі, іх творы экспанаваліся ў шматлікіх галерэях і музеях беларускай сталіцы.

Заняткі ў мастацкай студыі дапамагаюць вучням школы самарэалізавацца ў творчым плане, адчуць сябе здольнымі і таленавітымі. Удзельнікам студыі цяжка размаўляць з навакольным светам і таму яны выбіраюць мастацтва. Фарбамі яны расказваюць пра свой настрой, прыгажосць навакольнага асяроддзя і сэнс жыцця.

“Стала добрай традыцыяй штогод сустракацца ў Нацыянальнай бібліятэцы на выстаўцы мастацкіх твораў, выкананых навучэнцамі школы-інтэрната, зараджацца радасцю і дабрынёй гэтых карцін”, – распавяла дырэктар Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ніна Віктароўская.

Галоўная ідэя выстаўкі – нагадаць дарослым, што дзеці адчуваюць патрэбнасць у падтрымцы і клопаце пра іх. Грамадскасць павінна дапамагаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і ствараць такія ўмовы, пры якіх дзеці могуць адчуваць сябе паўнавартаснымі асобамі і паспяхова рэалізоўваць свой творчы патэнцыял на карысць усім.

Выстаўка будзе працаваць да 20 жніўня 2014 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.

Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам