ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2010"
Захавальнік традыцый

III Мінская міжнародная выстаўка графікі "Арт-лінія"

III Мінская міжнародная выстаўка графікі "Арт-лінія"
Іншыя навіны

20 красавіка ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё III Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі "Арт-лінія".


Ужо ў трэці раз "Арт-лінія" сабрала ў галерэях бібліятэкі творы таленавітых мастакоў, каб публіка змагла азнаёміцца з шырокай палітрай сучаснай графікі. Сёлета свае працы на выстаўцы прадставілі мастакі з Іспаніі, Украіны, Расіі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Славеніі.

Адкрылі мерапрыемства старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Фёдар Ястраб і намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна. Гасцей вернісажу прывіталі намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, графік Рыгор Сітніца, украінскі майстар графікі Галіна Бадзякова, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці – прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.

У рамках выстаўкі прайшоў конкурс графічных работ, вынікі якога падвяло аўтарытэтнае міжнароднае журы – мастакі і мастацтвазнаўцы з Расіі, Беларусі, Іспаніі, Аўстрыі. Па выніках конкурсу былі прысвоены спецыяльныя дыпломы, дыпломы 1-й і 2-й ступеняў і Гран-пры "Арт-лініі". Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу правялі старшыня журы Георгій Паплаўскі і старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб.

Сваю творчасць гасцям выстаўкі прадставілі юныя ўдзельнікі гуртка дызайну і пашыву адзення "Модніца" пад кіраўніцтвам Алены Ганчар і ўдзельнікі студыі эстрадна-акрабатычнага танца "Арыён" пад кіраўніцтвам Русланы Лучыны Палаца моладзі і школьнікаў Завадскога раёна г. Мінска. Майстэрства валодання скрыпкай прадэманстравала навучэнка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ганна Красная.

Выстаўка графікі "Арт-лінія" размясцілася ў галерэях "Ракурс", "Лабірынт" і "Атрыум" да 11 чэрвеня 2010 г.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам